Канюшына сунічная

(Пасля перасылкі з Trifolium fragiferum)

Канюшына сунічная[3], Гарлінка[4] (Trifolium fragiferum) — від шматгадовых травяністых раслін роду Канюшына (Trifolium) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Канюшына сунічная

Канюшына сунічная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium fragiferum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26251
NCBI  97023
EOL  703399
GRIN  t:40230
IPNI  166577-3
TPL  ild-8079

Батанічнае апісанне правіць

 
Канюшына сунічная (у цэнтры). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая расліна вышынёй 10-20 см, з узыходзячым або ляжачым, слаба галінастым сцяблом.

Лісце тройчатае, да 20 см даўжынёй, валасістае, на доўгіх хвосціках. Ліставыя пласцінкі эліптычныя або яйкападобныя, з белаватым або чырванаватым узорам.

Суквецці — галоўкі. Кветкі матыльковыя, ад ружовых да мяса-чырвоных.

Плод — бледны боб з 1-2 насенінамі.

Цвіце з мая па чэрвень.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўрапейскай часткі Расіі, у Заходняй Сібіры і на Каўказе. Расце на вільготных лугах, па берагах рэк, ручаёў, балотцаў.

Таксанамія правіць

Від Канюшына сунічная ўваходзіць у род Канюшына (Trifolium) падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae) парадку Бабовакветныя (Fabales).


  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына сунічная
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Значэнне і прымяненне правіць

Вырошчваецца як кармавая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878

Літаратура правіць

  • Всё о цветах лесов, полей и рек / Атлас-определитель. — СПб.: ООО «СЗКЭО», 2008. — С. 161. — 224 с.
  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 824. Trifolium fragiferum L. [Galearia flagifera (L.) C.C.Presl] — Клевер земляничный // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 467. — 3 000 экз. — ISBN 9-87317-128-9.

Спасылкі правіць