Канюшына няпэўная[3] (Trifolium dubium) — від раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae), распаўсюджаны ў Еўропе (акрамя Ісландыі), а таксама ў Марока, Тунісе, Турцыі, Кіпры, Ізраілі.
Аднагадовая травяністая расліна, 10-40 см даўжынёй, ад голай да рэдка апушанай. Сцёблы тонкія, слабыя, палеглыя. Лісце 3-лісточкавае; лісточкі зваротнаяйкападобныя, 5-10 (12) × 3-8 мм. Кветкі светла-жоўтыя, па 5-15 (20) у галоўках; галоўкі дробныя, да 6 мм у дыяметры. Чашачка ≈ 2 мм. Вяночак 3-4 мм, гладкі, вярхушка вострая. Бабы даўгаватыя, 1.5-2 мм, кароткадзюбыя. Насеніне бледна-карычневае, шарападобнае[4].
Распаўсюджаны ў Еўропе (уся акрамя Ісландыі), Паўночнай Афрыкі: Марока, Туніс, і ў Азіі: Турцыя, Кіпр, Ізраіль; натуралізаваны або культывуецца ў некаторых іншых частках свету.
Ва Украіне расце на лугах, у далінах, на спадзістых схілах — у лясных раёнах і лесастэпе, рассеяна; у стэпе і Крыму (каля Ялты і Сімферопальскага раёна, с. Красналісся, зрэдку.
Зноскі
- Клевер сомнительный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)