Герб Беларусі
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь — адзін з афіцыйных сімвалаў Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы.
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Беларусь |
Зацверджаны | 1995 год (у 2012 і 2020 гадах праводзіліся некаторыя змены) |
Заснаванне | 7 чэрвеня 1995 |
Раннія версіі |
|
Выкарыстанне | Дзяржаўны герб суверэннай Беларусі |
Аўтарскі калектыў | |
Ідэя герба | Аляксандр Лукашэнка |
Паводле афіцыйнага апісання, уяўляе сабой размешчаны ў сярэбраным полі залаты контур Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя промні сонца, якое ўзыходзіць над зямным шарам. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове герба ў два радкі напісаны золатам словы «Рэспубліка Беларусь».
Герб быў уведзены ў 1995 годзе паводле вынікаў усеагульнага рэферэндуму 7 чэрвеня 1995. Ён замяніў герб «Пагоня», які выкарыстоўваўся з 19 верасня 1991 года.
За аснову новага Дзяржаўнага герба Беларусі быў прыняты Дзяржаўны герб Беларускай ССР.
У 2012 годзе ў Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь былі ўнесены шэраг змен[1][2]. Некаторыя змены былі ўнесены ў герб таксама ў 2020 годзе[3], згодна з законам абноўленая выява дзяржаўнага герба выкарыстоўваецца з 4 студзеня 2021 года[4]. Сама выява герба засталася той жа, але змяніліся дэталі. Контур краіны стаў залатым замест зялёнага, змяніліся формы каласоў, канюшыны і лёну. Змяніўся колер мацерыкоў на зямным шары — яны сталі цёмна-аранжавымі замест сініх. Сам шар трохі разгарнуўся, цяпер на ім бачна тая частка Еўропы, у якой размешчана Беларусь[5].
Гісторыя дзяржаўных гербаў Беларусі
Герб Вялікага Княства Літоўскага (1366—1795) | |
Герб Рэчы Паспалітай (1569—1795) | |
Княства і вобласці беларускія і літоўскія на Вялікім гербе Расійскай імперыі 1882 | |
Герб Беларускай Народнай Рэспублікі (1918—1919) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1920—1927) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1927—1937) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1937—1938) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1938—1949) | |
Герб Беларусі Пагоня на пячатцы Беларускай цэнтральнай рады (1943—1944) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1958—1981) | |
Герб Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (1981—1991) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (1991—1995) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (1995—2012) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (2012—2020) | |
Герб Рэспублікі Беларусь (з 2021) |
Гл. таксама
Крыніцы
- ↑ Флаг и герб Беларуси: какие изменения произошли в 2012 году и как создаются символы белорусской государственности Архівавана 18 верасня 2019.
- ↑ Государственный герб Республики Беларусь в редакции 2012 года Архівавана 27 лістапада 2016.
- ↑ Депутаты приняли в первом чтении поправки в закон о госсимволах
- ↑ pravo.by
- ↑ Светлана Кравченко. В Беларуси утвердили новое изображение государственного герба . Беларусь сегодня (2021.1.7.).
Літаратура
- Ткачоў М. А. Беларуская нацыянальная сімволіка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — С. 391—393. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2.
- Адамушко В. И., Елинская М. М. Гербы и флаги Беларуси. — Мн., 2006. — 253 с. — ISBN 985-01-0666-2. (руск.).
- Адамушко В. И., Елинская М. М. Современная геральдика Беларуси. — 2-е изд. — Минск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2014. — 536 с. — ISBN 978-985-11-0786-1. (руск.)