Канюшына альпійская

Канюшы́на альпійская[3][4], Пералётнік чырвоны[5], Пржалётнік[6][7] (Trifolium alpestre) — кветкавая расліна роду Канюшына (Trifolium) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Канюшына альпійская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium alpestre L., 1763


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  819718
NCBI  97007
EOL  704095
GRIN  t:40162
IPNI  522831-1
TPL  ild-9003

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая травяністая, мякка апушаная прыціснутымі валаскамі расліна Карэнішча тоўстае паўзучае. Сцёблы пухнатыя 3—10 см вышынёй. Лісточкі зваротнаяйкападобныя, каля асновы клінаватыя, дробна- і востра-зубчастыя. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — амаль сядзячае. Кветкі буйныя, бялёса-чырвоныя, сабраныя ў адзіночныя галоўчатыя суквецці на верхавінках сцябла. Плод — аднанасенны струк.

Распаўсюджанне правіць

Расце ў альпійскім поясе гор, дзе жыве на прыступках і ў расколінах скал, радзей у шчабністай тундры і пустынна-стэпавых далінах рэк. Распаўсюджаны ў Еўрапейскай частцы былога СССР (цэнтральныя і паўднёвыя раёны), у горным Крыме, на Каўказе (за выключэннем Заходняга Закаўказзя), у гарах Цэнтральнага і Паўднёва-Усходняга Алтая.

Хімічны склад правіць

Ад іншых відаў канюшыны адрозніваецца больш высокім утрыманнем бялку ў лісці і кветках. У кветках таксама ўтрымліваецца аспарагінавая і глютамінавая кіслата, вітаміны C, P, B, каратын. У «Раслінных рэсурсах СССР», акрамя таго, адзначана наяўнасць фенолкарбонавых кіслот і флаваноідаў.

Класіфікацыя правіць

Від Канюшына альпійская уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).


  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына альпійская
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Гаспадарчае выкарыстанне правіць

Канюшына альпійская добра есца скатом, ён таксама можа выкарыстоўвацца для азелянення на газонах.

Выкарыстанне ў медыцыне правіць

У народнай алтайскай медыцыне трава канюшыны альпійскай у выглядзе адвараў ўжываецца пры прастудзе, кашлі, пры хваробах печані і маткавых крывацёках.

Фотагалерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць