Закаўказзе
Закаўказзе (Паўднёвы Каўказ) — рэгіён, размешчаны на поўдзень ад Галоўнага, або Вадападзельнага, хрыбта Вялікага Каўказа. Да Закаўказзя адносяцца вялікая частка паўднёвага схілу Вялікага Каўказа, Калхідская нізіна і Курынская западзіна, Карабахскія горы, Джавахецка-Армянскае нагор'е, Талышскія горы з Ленкаранскай нізінай. У межах Закаўказзя размешчаныя асноўныя часткі трох краін-членаў ААН — Грузіі, Азербайджана і Арменіі, дзве часткова прызнаныя краіны — Абхазія і Паўднёвая Асеція і адна непрызнаная — Нагорны Карабах.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.