Талышскія горы
Талы́шскія горы[1], Талышынскія горы, Талыш[1] — горы ў паўднёва-ўсходняй частцы Каўказа ў Азербайджане і Іране. З’яўляюцца працягам горнай сістэмы Малога Каўказа.
Талышскія горы | |
---|---|
азерб. Talış dağları, тал. Tolışə bandon, перс. کوههای تالش | |
38°42′ пн. ш. 48°18′ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Даўжыня | 100 км |
Найвышэйшая вяршыня | Кюмюркёй |
Найвышэйшы пункт | 2492 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Складаюцца з трох хрыбтоў — галоўнага водападзельнага, Пештасарскага і Бураварскага. Ад Малога Каўказа аддзелены далінай ракі Аракс.
Даўжыня каля 100 км. Вышыні да 2492[1][2][3] м (гара Кюмюркёй). Горы складзены флішавымі і вулканагеннымі тоўшчамі з інтрузіямі асноўных парод. Усходнія схілы да вышыні 600 м пад субтрапічнымі, вышэй — букавымі лясамі. На галоўным грэбні распаўсюджаны нагорныя ксерафіты і горныя лугастэпы.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Талы́шскія горы, Талыш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 408. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Талы́шские го́ры, Талышинские горы, Талыш / Пирейко Л. А. // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 237. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. Талы́шские го́ры. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
- Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. Талы́шские го́ры. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. Талы́шские го́ры, Талыш. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
правіць- Талыш, Чаруж и другие // Журнал «Вокруг света» (руск.)
- Талышские горы // Ландшафты и сообщества у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў) (руск.)