Аракс
рака ў Арменіі і Азербайджане
Аракс (арм.: Արաքս(Aɹakʰs), азерб.: Araz, перс.: ارس, турэцк.: Aras, курд.: Erez) — рака ў Закаўказзі (вытокі і вярхоўі ў межах Армянскага нагор’я на тэрыторыі Турцыі, нізоўі і вусце ў межах Кура-Араксінскай нізіны ў Азербайджане, на значным працягу сярэдняй плыні па Араксе праходзяць межы Арменіі, кантраляванай непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай тэрыторыі і Азербайджана з Турцыяй і Іранам).
Аракс | |
---|---|
азерб.: Araz турэцк.: Aras арм.: Արաքս | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 102 000 км² |
Расход вады | 285 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Правінцыя Эрзурум |
• Каардынаты | 39°20′17″ пн. ш. 41°19′42″ у. д.HGЯO |
Вусце | Кура |
• Каардынаты | 40°01′06″ пн. ш. 48°27′13″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Кура → Каспійскае мора |
Краіна | |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аракс — найбуйнейшы правы прыток Куры.
Даўжыня — 1075 км, плошча вадазборнага басейна — 102 тыс. км². Сярэдні расход вады — 285 м³/с. Несуднаходны. Выкарыстоўваецца для арашэння. На Араксе размешчаны азербайджана-іранскі гідратэхнічны комплекс «Аракс». Сярод прытокаў: Арпа (Усходні Арпачай).
Да басейна Аракса належыць 76 % тэрыторыі Арменіі.