Каўказская Албанія

Каўка́зская Алба́нія (ад стар.-грэч.: Ἀλβᾰνός) — традыцыйны экзонім для старажытнай дзяржавы на ўсходнім Каўказе і ў Закаўказзі (у ніжнім цячэнні Аракса і Куры). Існавала ў I ст. да н. э. — VII ст. н. э. Сталіцы Кабалака, Партаў (Барда), Ардэбіль.

Гістарычная дзяржава
Каўказская Албанія
Каўказская Албанія да 387 года
Каўказская Албанія да 387 года

Сталіца Габеля, Барда
Мова(ы) Caucasian Albanian[d], грабар[d], Parthian[d] і Middle Persian[d]
Афіцыйная мова Caucasian Albanian[d], грабар[d], Parthian[d] і Middle Persian[d]
Рэлігія язычніцтва і Church of Caucasian Albania[d]
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Першапачаткова саюз роднасных плямёнаў (албаны, уціі, каспіі і інш.), пазней рабаўладальніцкая, каля III—V ст. н.э. феадальная дзяржава. Найбольшай магутнасці дасягнула ў час праўлення цара Урнайра (370-я г.), які распаўсюдзіў хрысціянства. У пач. V ст. з’явілася албанская пісьменнасць. З канца IV ст. пад уладай Сасанідскага Ірана, супраць якога ў 451, 484, 571 адбыліся паўстанні. У VII ст. іранскае панаванне змянілася візантыйскім і хазарскім. У 713 заваявана арабамі. У IX ст. распалася на княствы і з пач. X ст. большасць зямель Каўказскай Албаніі увайшла ў склад Шырвана і іншых дзяржаў.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць