Язы́чніцтва[1] (ад царк.-слав. «языцы» — чужаземцы, народы) — агульны тэрмін для абазначэння старажытных вераванняў і культаў, якія існавалі да ўзнікнення і пашырэння «вышэйшых» монатэістычных рэлігій (будызм, хрысціянства, іслам). Іншая назва — паганства[1] (ад лац.: paganus — язычнік).


Традыцыйныя рэлігіі

Aum


Ключавыя паняцці

Ахвярапрынашэнне · Багіня-маці · Бажаство · Бог · Залаты век · Замагільны свет · Замовы · Ініцыяцыя · Сусветная вось · Сусветнае дрэва · Сусветная гара · Міф · Манатэізм · Політэізм · Сакральнае · Свяшчэнныя камяні · Сінкрэтызм · Таемныя таварыствы

Найстаражытнейшыя формы рэлігійнасці

Анімізм · Заалатрыя · Культ продкаў · Магія · Полідаксія · Татэмізм · Фетышызм · Шаманізм

Гістарычныя арэалы

Азія (Бон · Будызм · ВедызмБрахманізмІндуізм · Гіндукушская рэлігія · Даасізм · Джайнізм · Мусок · Сінтаізм · Тэнгрыянства)
Афрыка (Старажытны Егіпет · Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка)
Блізкі Усход і Міжземнамор'е (Зараастрызм · Іслам · Іўдаізм · Хрысціянства)
Дакалумбава Амерыка
Дахрысціянская Еўропа (Германцы · Старажытная Арменія · Старажытная Грэцыя · Кельты · Славяне)

Служыцелі культу

Коэны · Аракул  · Брахман · Волхв · Друід · Жрэц · Імам · Лама · Чараўнік · Мобед · Манах · Святар · Шаман

Звышнатуральныя сутнасці

Албаста · Анёл · Асура · Дэман · Джын · Дух · Д’ябал · Дэў · Здань · Пярэварацень · Чорт · Эльф

Сутнасць язычніцкіх культаў заключалася ў магічным уздзеянні на прыроду. У большай ці меншай ступені захоўвалася ў духоўнай культуры многіх народаў нават пасля прыняцця адной з сусветнай рэлігій, што было звязана з захаваннем традыцый у сферы працоўнай дзейнасці, штодзённых паводзін, а таксама з непаўнатой ведаў чалавека аб прыродных і сацыяльных з’явах, немагчымасцю поўнасцю падначаліць сабе сілы прыроды. Для язычніцтва характэрны вера ў шматлікіх багоў і бажэстваў (політэізм); абагаўленне розных прыродных сіл і стыхій (пантэізм); перакананне ў рэальным існаванні душы, добрых і злых духаў (анімізм); надзяленне чалавечымі рысамі і якасцямі прыродных з’яў, багоў, міфічных істот (антрапамарфізм); вера ў цудадзейную сілу асобных матэрыяльных прадметаў (фетышызм); уяўленні аб звышнатуральнай роднасці паміж людзьмі і пэўным відам жывёл, раслін (татэмізм); магічныя дзеянні; культ продкаў. Прыхільнікі язычніцтва — язычнікі (паганцы) — прыносілі разнастайныя ахвярапрынашэнні (часцей прадукты харчавання, расліны, радзей — жывёл і нават людзей) шматлікім божаствам, пакланяліся духам рэк, азёр, лясоў, асобных жывёл, а таксама дрэвам, камяням, крыніцам і г.д. Найбольш паважаныя язычніцкія багі славянскіх плямёнаў — Пярун (бог грому і маланкі), Вялес (бог жывёлагадоўлі), Сварог (бог неба) і яго сын Даждзьбог (бог сонца). Язычніцкія культавыя збудаванні называліся капішчамі (свяцілішчамі). У цэнтры капішчаў знаходзіліся драўляныя ці каменныя ідалы, каля якіх праводзіліся святкаванні, выконваліся рытуальныя дзеянні.

Г. Семірадскі. Ноч на Івана Купалу (каля 1880)

У Беларусі з канца Х-ХІ ст. язычніцтва пачало паступова выцясняцца хрысціянствам. Працяглы час тут захоўвалася своеасаблівае «двухвер’е», калі адначасова існавалі дзве найбольш уплывовыя рэлігійныя практыкі — язычніцтва і хрысціянства. Старажытнае язычніцкае паходжанне маюць многія беларускія народныя святы, абрады, звычаі — Купалле, Каляды, Дзяды, Радаўніца, трызна, «гуканне вясны», ваджэнне «куста»  (польск.), пахаванне «стралы» і інш. У сучасным беларускім грамадстве для свядомасці часткі насельніцтва (найперш для вясковых жыхароў пажылога ўзросту) характэрны рэлігійныя прымхі, якія захоўваюць у сабе сляды язычніцтва на ўзроўні народных святаў, абрадаў і звычаяў (напр., язычніцкімі па свайму паходжанню з’яўляюцца многія замовы, варажба, асобныя народныя святы, абрады і інш.[крыніца?]). Рэшткі язычніцтва захоўваюцца ў выглядзе выкарыстання асобнымі людзьмі разнастайных замоў (загавораў, шэптаў), добразычлівых ці зламысных пажаданняў (праклёнаў), засцерагальных слоў і выказванняў (накшталт «Чур мяне»), у распаўсюджаных забабонах (тыпу «чорнага ката», «чортавай дзюжыны»), распаўсюджаных звычках адцурання ад усяго злога, дрэннага (пляваць тройчы праз левае плячо, прыгаворваць «цьфу, цьфу, цьфу» і г.д.). Яшчэ і цяпер асобныя жыхары Беларусі выкарыстоўваюць абрады лячэбнай магіі (знахарства), пакланяюцца асобным камяням, дрэвам, крыніцам і да т.п.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б Назвы язычніцтва і паганства паводле БЭ ў 18 тамах. Т.18, Мн., 2002, С.247

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6. С. 789.
  • Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. ISBN 985-11-0277-6