Канюшына ружовая

(Пасля перасылкі з Trifolium hybridum)

Канюшына ружовая[3], Краснабай[4][5][6] (Trifólium hybrídum) — травяністая расліна; від роду Канюшына падсямейства Матыльковых сямейства Бабовыя.

Канюшына ружовая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trifolium hybridum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26261
NCBI  74517
EOL  703404
GRIN  t:300618
IPNI  523230-1
TPL  ild-8085

Апісанне правіць

 
Канюшына ружовая (злева). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Канюшына ружовая— шматгадовая расліна з трубчастымі ўзыходзячымі галінастымі сцебламі вышынёй ад 30 да 80 см Лісточкі зваротнасэрцападобныя або авальныя. Кветкавыя галоўкі густыя, шарападобныя, на даўгаватых ножках, пазухавыя. Вяночак з белага пераходзіць у ружовы, а пры адцвітанні — у буры. Плод даўгаваты, плоскі, з тонкім каляплоднікам, змяшчае ад 1 да 3 насенін; цалкам спелыя — цёмна-аліўкавага колеру. Цвіце летам, плады дае ў канцы лета і ў пачатку восені. Кветкі духмяныя.

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны па ўсёй Паўночнай і Сярэдняй Еўропе. Упершыню стала разводзіцца ў Швецыі.

Класіфікацыя правіць

Таксанамічнае становішча правіць

Від Канюшына ружовая уваходзіць у род Канюшына (Trifolium) трыбу Trifolieae падсямейства Матыльковыя (Faboideae) сямейства Бабовыя (Fabaceae).


  яшчэ 3 сямействы
(па Сістэме APG II)
  яшчэ 27 трыб   яшчэ каля 300 відаў
           
  парадак Бабовакветныя     падсямейства Матыльковыя     род Канюшына    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бабовыя     трыба Trifolieae     від
Канюшына ружовая
             
  яшчэ 45 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ 2 падсямействы   яшчэ 5 родаў  
       

Гаспадарчае значэнне і прымяненне правіць

Канюшына ружовая — вельмі добры меданос і пылканос, мёдапрадуктыўнасць дасягае 125 кг з гектара пасеваў. Мёд высокай якасці, светлы. Пылок карычневы[7].

Галерэя правіць

 
Кветка
 
Ліст

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Абрикосов Х. Н. и др. Клевер // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 142. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць