Віктар Міхайлавіч Папоў

Віктар Міхайлавіч Папоў (10 лютага 1945, Душанбэ) — беларускі архітэктар.

Віктар Міхайлавіч Папоў
Дата нараджэння 10 лютага 1945(1945-02-10) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Таджыкскі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. З 1971 па 1978 г. працаваў у Каздзіпрагандлі, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у Таджыкдзіпрабудзе. З 1978 г. — галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце, з 1984 года — у Гродзенскай майстэрні Белжылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.

Творчасць правіць

Ім запраектаваны радзільня, камбінат школьнага харчавання, будынак праўлення Гідраметэаслужбы і вытворча-лабараторны корпус ЦСУ Таджыкскай ССР у Душанбэ.

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве) у Беларусі: гасцініца на 500 месцаў (1982), эксперыментальны раён Румлёва (19781982), прыбудова навучальных карпусоў Дзяржуніверсітэта, СПТВ-41, патолагаанатамічны корпус абласной бальніцы (19821984) у Гродне, інтэр’ер вестыбюля санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай Літоўскай ССР (1982).

Зноскі

Літаратура правіць