Душанбэ́ (тадж.: Душанбе; з 1929 да 1961 года Сталінабад) — сталіца і найбуйнейшы горад Таджыкістана, размешчаны на рацэ Душанбінка ў Гісарскай даліне. Сярэдняя вышыня горада над узроўнем мора каля 800 метраў.
Горад узнік ў 1924 годзе на месцы невялікага паселішча, у якім па панядзелках праходзілі вялікія кірмашы («душамбе» па-таджыкску — панядзелак). У 1920 годзе збеглы ад бальшавікоў апошні эмір Бухары, заснаваў у горадзе сваю рэзідэнцыю, але хутка быў выгнаны «Чырвонай арміяй». У 1929 годзе, праз горад прайшла чыгунка і ён стаў сталіцай новаўтворанай савецкай рэспублікі Таджыкістан.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)