Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі

(Пасля перасылкі з У. Праабражэнскі)

Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі (нар. 15 ліпеня 1950, г. Гродна) — беларускі архітэктар.

Уладзімір Барысавіч Праабражэнскі
Дата нараджэння 15 ліпеня 1950(1950-07-15) (73 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў у 1972 годзе БІБІ па спецыяльнасці «Архітэктар». У 19721988 гадах працаваў архітэктарам, кіраўніком групы архітэктараў, галоўным архітэктарам праектаў у інстытуце «Гроднаграмадзянпраект»; у 19941997 гадах начальнік Упраўлення горадабудаўніцтва і архітэктуры Гродзенскага гарвыканкама; з 1988 года галоўны архітэктар праектнага ўпраўлення «Гроднажылбуд»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года. Пражывае ў Гродне[2].

Творчасць правіць

Асноўныя працы: УУС Гродзенскага аблвыканкама па вул. Акадэмічнай (1968—1977); Дом навукі і тэхнікі па вул. Горкага (пры ўдзеле В. В. Бажко, 19771984); рэканструкцыя з прыбудовай будынка аблвыканкама на пл. Леніна (у суаўтарстве, ГАП У. М. Еўдакімаў); паліклініка КДБ па вул. Болдзіна; будынак будаўнічых арганізацый «Гроднажылбуд» па вул. Суворава (1987—1988). Жылыя будынкі: мікрараён «Пярэселка-3» у межах вул. Каліноўскага — Болдзіна — БЛК (1975—1977; у складзе аўтарскага калектыва, ГАП Клепікаў)[1], па вул. Чайкінай (19751983), Дзевятоўка-2 (1986), група жылых дамоў на рагу вул. М. Горкага і бульвара Ленінскага камсамола (1982), лёгкаатлетычны манеж (1986)[2]; 9-павярховы дом на пл. Дзекабрыстаў (пры ўдзеле Б. Шмыгі) — усе ў г. Гродна[1]; прафілакторый у в. Залессе Смаргонскага раёна (1982)[2], жылыя дамы ў г.п. Рось Ваўкавыскага раёна (19931994, сааўтары У. В. Аўсянка, А. М. Пяндзюрын); група жылых дамоў у г. Віднае Маскоўскай вобласці (20012003, сааўтары А. М. Пяндзюрын, У. В. Аўсянка, Т. І. Гусачок)[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах[1].

Зноскі

  1. а б в г д Преображенский Владимир Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  2. а б в Преображенский Владимир Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць

  • Преображенский Владимир Борисович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Преображенский Владимир Борисович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)