Антон Іванавіч Міхед

(Пасля перасылкі з А. Міхед)

Антон Іванавіч Міхед (нар. 16 чэрвеня 1938, в. Навасёлкі, Уздзенскі раён, Мінская вобласць, БССР) — беларускі архітэктар.

Антон Іванавіч Міхед
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1938(1938-06-16) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
медаль «Ветэран працы»

Біяграфія правіць

Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, у 1971 годзе аспірант-завочнік кафедры горадабудаўніцтва БПІ. У 19611965 гадах архітэктар, кіраўнік групы інстытута «Аблпраект» у Гродне, у 19651968 гадах кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»; у 19681969 гадах галоўны архітэктар праектаў, галоўны архітэктар аддзела інстытута «Белмясцпрампраект». У 19691999 гадах галоўны архітэктар праектаў «Саюзмашпраекта», адзін з вядучых спецыялістаў інстытута ў вобласці праектавання вытворчых комплексаў і заводаў ваенна-прамысловай галіны СССР, у т.л. аб’ектаў строгай сакрэтнасці. З 1999 года дырэктар «Творчай майстэрні архітэктара Міхеда А. І.».

Член Саюза архітэктараў з 1968 года. Пражывае ў г. Мінск.

Хварэе на хваробу Альцгеймера. 10 ліпеня 2013 года згубіўся на станцыі метро «Кастрычніцкая» ў Мінску, быў знойдзены 11 ліпеня ў 9-й гарадской бальніцы, куды паступіў у той дзень[1][2].

Творчасць правіць

 
Будынак Гродзенскага аблвыканкама

Аўтар і сааўтар наступных праектаў: плошча галоўнага ўваходу парку імя Горкага ў Мінску (1960); адміністрацыйны будынак аблвыканкама г. Гродна (1963—1964); група 9-павярховых жылых дамоў па вул. Захарава ў Мінску (1966—1967); блок 9-павярховых жылых дамоў па вул. Пуліхава ў Мінску (1967—1968); касавы павільён стадыёна «Дынама» ў Мінску (1966—1967); плошча завода п/я 75 у Мінску (1966); завод ганчарных вырабаў у Радашковічах (1969); прыборабудаўнічы комплекс у Рагачове (1969—1972); прыборабудаўнічы завод у Смаргоні (1970); прыборабудаўнічы комплекс у Волагдзе, Расія (1971—1974); прыборабудаўнічы комплекс у Растове, Расія (1971—1974); прыборабудаўнічы комплекс у Сонечнагорску (1972—1973); корпус заводакіраўніцтва ў Барнауле (1973).

Аўтар шэрагу артыкулаў пра неабходнасць захавання і аднаўленні архітэктурна-горадабудаўнічага асяроддзя гістарычнага цэнтра г. Гродна як аднаго з найважнейшых аб’ектаў нацыянальнага і культурнага здабытку краіны.

Узнагароды правіць

Ветэран працы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Михед Антон Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
  • Михед Антон Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)