Вуліца Пуліхава (Мінск)
Вуліца Пуліхава — адна з цэнтральных вуліц Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ўздоўж левага берагу ракі Свіслачы ад вуліцы Першамайскай да Смаленскай. Цяперашняя даўжыня — 1,2 км. Перасякаецца з вуліцамі Слясарнай і Андрэеўскай, а таксама з Нагорным завулкам. На вуліцы знаходзяцца УП «Мінскводаканал», аддзяленне «Белпошты» № 88, гаспадарчыя і прадуктовыя крамы. Уваходзіць у лік найдаражэйшых жылых вуліц Мінска.[1]
Пуліхава вуліца Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Партызанскі |
Гістарычны раён | Стромкі Бераг, Архірэйская Слабодка |
Працягласць | 1,2 км |
Аўтобусныя маршруты | 57 |
Ранейшыя назвы | Архірэйская, Бэнца |
Паштовы індэкс | 220088 |
на Яндэкс.Картах | |
на Картах Google | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа карце Мінска 1858 года месца, дзе цяпер пракладзеная вуліца Пуліхава, знаходзілася па-за межамі горада.[2] Гістарычная назва вуліцы — Архірэйская.[3]
На гарадской карце 1898 года вуліца мела толькі палову сваёй сённяшняй даўжыні, праходзіла па гістарычным раёне Стромкі Бераг і цягнулася ад вуліцы Вясёлай (цяпер — Першамайская) да перакрыжавання са Шпітальнай (пазней — Фрунзенскай)[4] і Нагорнай. У пачатку вуліцы па яе левым боку знаходзіліся казармы.[5]
У 1923 годзе названая ў гонар рэвалюцыянера—тэрарыста Івана Пуліхава[6]. Спадарожнік па Мінску (1930 год) падае старую назву вуліцы як «Архірэйскае ўрочышча», а новую — як «Піліхава ўрочышча».[7] На гарадской карце 1934 года назва вуліцы пададзена як «Пуліхаўская».[8]
У час нямецкай акупацыі вуліца называлася імем нямецкага інжынэра—вынаходніка К. Бенца.[9] Толькі пасля вайны вуліца Пуліхава падоўжылася да мінскага гістарычнага раёна, з якім раней дзяліла сваю назву, — Архірэйская Слабодка.
Да распачатай у 1950-я гады рэканструкцыі на вуліцы пераважна знаходзіліся драўляныя малапавярховыя пабудовы сядзібнага тыпу. Жылы мікрараён па левым боку вуліцы пабудаваны ў 1960-я—1970-я гады. Для забудовы гэтага перыяду характэрныя тыпавыя 5-павярховыя жылыя дамы і 9-павярховыя дамы, пабудаваныя па індывідуальных праектах (архітэктары М. Ткачук, С. Баткоўскі, Л. Гельфанд, С. Стружкін, А. Прасяная). У гэты ж час добраўпарадкавана набярэжная Свіслачы (архітэктары А. Сахно, Ю. Ягубаў, Н. Курыліна).[6]
У мінскім гарадскім слэнгу за жылым раёнам вуліцы Пуліхава (паміж вуліцамі Захарава і Пуліхава), дзе за савецкім часам пераважна жыла партыйная наменклатура, замацавалася назва «Царскае сяло» ці «раён пыжыкавых (андатравых) капелюшоў».[10]
У сучаснай гарадской гісторыі вуліца найбольш гучна ўзгадвалася ў 1999 годзе, калі тут на перакрыжаванні з Першамайскай вуліцай 17 кастрычніка адбылася жорсткая сутычка паміж удзельнікамі «Маршу свабоды» і міліцыяй[11], а таксама ўвесну 2013 года, калі жыхары вуліцы дамагліся скасавання плана будаўніцтва на набярэжнай Свіслачы ў раёне скрыжавання вуліц Пуліхава і Першамайскай шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра Park Avenue[12]
Забудова
правіцьГістарычна забудова вуліцы была адметная тым, што вялася амаль выключна па левым боку вуліцы: сёння толькі адзін будынак на вуліцы мае цотны нумар.
- № 29 (Саламяная вуліца) — жылы дом (1976; архіт. Л. Гельфанд, С. Стружкін[13], А. Прасяная[14]).
Галерэя
правіць-
Мемарыяльны знак з нагоды 60-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
-
Помнік Невядомаму сантэхніку ля адміністрацыйнага будынку «Мінскводаканала»
Зноскі
- ↑ У Мінску знайшлі самыя дарагія жылыя вуліцы . telegraf.by (27 верасня 2013). Праверана 3 лістапада 2013.
- ↑ Старая карта Мінска —1858 г.(недаступная спасылка). karty.by (14 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя(недаступная спасылка). Беларускі калегіюм (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Гэтая частка Шпітальнай вуліцы ад Вясёлай і да чыгункі цяпер не існуе.
- ↑ План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
- ↑ а б И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Мінск: энцыклапедычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданне. — Мінск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 346. — 467 с.
- ↑ Спадарожнік па Мінску 1930 г.(недаступная спасылка). pravapis.org (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2017. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ План Мінска 1934 г. . karty.by (14 жніўня 2012).(недаступная спасылка)
- ↑ Перайменаванні мінскіх вуліц падчас нямецкай акупацыі . Мінск.by (16 жніўня 2013).
- ↑ Менск слэнгавы(недаступная спасылка). pravapis.org (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2014. Праверана 6 ліпеня 2018.
- ↑ Ракіцкі, Вячаслаў. Мінск, вуліца Першамайская, 18. «Марш свабоды» . 100 адрасоў Свабоды. Радыё Свабода (1 лістапада 2012).
- ↑ .БелаПАН. Жыхары вуліцы Пуліхава адстаялі набярэжную Свіслачы . Наша Ніва (16 жніўня 2013).
- ↑ Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ МИНСК ПРОЕКТ СТАБИЛЬНОСТЬ ТРАДИЦИИ 75 КАЧЕСТВО. Минск. 2020
Літаратура
правіць- Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэв. горада / Пер. з рускай мовы М. Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994.— 341 с. [1] асобн. арк. карт.: іл. ISBN 5-345-00613-X.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Гісторыя Мінска. 1-е выданне. — Мінск: БелЭн, 2006.— 696 с. ISBN 985-11-0344-6.
- И.П. Шамякин (гл. ред.)и др. Мінск: энцыклапедычны даведнік = Минск: Энцикл. справочник. — 2-е выданне. — Менск: Бел. Сов. Энциклопедия, 1983. — С. 346. — 467 с.
- Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст. Архівавана 12 красавіка 2012. // «Беларускі Калегіюм», 4 чэрвеня 2008.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Пуліхава (Мінск)
- Твая сталіца — Мінск
- Вуліца Пуліхава // wikimapia.org