Андрэеўская вуліца (Мінск)

Андрэеўская вуліца — вуліца ў цэнтры Мінска. Знаходзіцца ў Партызанскім раёне і ідзе ад вуліцы Пуліхава да вуліцы Антонаўскай. Даўжыня — 0,7 км. Перасякаецца з вуліцай Захарава. На вуліцы знаходзяцца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскрэклама», дрэваапрацоўчае і будаўнічае прадпрыемствы, прадуктовая крама. У 1960-я1980-я гады жылы квартал, абмежаваны вуліцамі Андрэеўскай, Антонаўскай і Захарава, меў сярод моладзі назву «Абісінія».[2] Сёння жылы квартал па Андрэеўскай належыць да ліку найболей прэстыжных у Партызанскім раёне (па папулярнасці адразу за вуліцамі Першамайскай і Захарава).[3]

Андрэеўская
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Партызанскі
Гістарычны раён Архірэйская Слабодка, Абісінія
Працягласць 700 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Пралетарская
Паштовы індэкс 220088[1]
на Яндэкс.Картах
на Картах Google

Гісторыя правіць

У сярэдзіне 19-га стагоддзя месца, дзе цяпер праходзіць вуліца, знаходзілася па-за межамі горада.[4] На гарадской карце 1898 года вуліца была ўжо пазначаная.[5] Менавіта ў гэты час горад хутка рос і з’яўлялася шмат новых вуліц, для пошуку арыгінальных назваў якіх у служачых гарадской управы часам не хапала фантазіі.[6]

У час нацысцкай акупацыі назва вуліцы была змененая на «Bosehstrasse»(?).[7]

Забудова правіць

Далягляды вуліцы правіць

Зноскі

  1. Паштовыя аддзяленні па вуліцы Андрэеўскай. Белпошта (28 лістапада 2013).(недаступная спасылка)
  2. Квартал вуліц Антонаўская - Андрэеўская - Саламяная - Нагорная і інш.. Мінск: гісторыя і сучаснасць (23 лістапада 2013).
  3. Дзе ў Мінску жыць добра?(недаступная спасылка). strybelz.ru (23 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
  4. Старая карта Мінска —1858 г.(недаступная спасылка). karty.by (28 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 6 ліпеня 2018.
  5. План губернского города Минска (1898) // Шыбека З. В., Шыбека С. Ф. Мінск: Старонкі жыцця дарэвалюцыйнага горада/ Пер. з рускай мовы М.Віжа; Прадмова С. М. Станюты. — Мн.: Полымя, 1994. [1] асобн. арк. карт.
  6. Сацукевіч, Іван. Тапанімія вуліц і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя(недаступная спасылка). Беларускі калегіюм (16 жніўня 2013). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 6 ліпеня 2018.
  7. Карта Мінска (час акупацыі 1941-1944 г.)(недаступная спасылка). http://wwii-photos-maps.com (23 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2018. Праверана 6 ліпеня 2018.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць