Стэфанія Міхайлаўна Станюта

Стэфанія Міхайлаўна Станю́та (13 мая 1905, Мінск — 6 лістапада 2000) — беларуская актрыса, легенда сцэны Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы, Народная артыстка СССР, выканала шматлікія ролі ў кіно.

Стэфанія Станюта
100 years since the birth of SM Stanyuta.jpg
Імя пры нараджэнні Стэфанія Міхайлаўна Станюта
Дата нараджэння 30 красавіка (13 мая) 1905 ці 15 мая 1905(1905-05-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 лістапада 2000(2000-11-06) (95 гадоў) ці 7 лістапада 2000(2000-11-07)[2] (95 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Flag of the Soviet Union.svg СССР > Flag of Belarus.svg Беларусь
Бацька Міхаіл Пятровіч Станюта
Дзеці Аляксандр Аляксандравіч Станюта
Прафесія
Гады актыўнасці 19192000
Тэатр БелДАДТ імя Я. Купалы (Мінск)
Узнагароды
Народны артыст СССР— 1988 Medal of Francis Skorina rib.png
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Дружбы народаў Ордэн «Знак Пашаны»
IMDb nm0822852
Commons-logo.svg Стэфанія Станюта на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткіПравіць

Дачка Міхаіла Станюты. Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926).

Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1919 у Першым таварыстве беларускай драмы і камедыі. 3 1920 ў БДТ, з 1926 ў БДТ-2, з 1931 у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Я. Купалы.

Маці Аляксандра Станюты.

ТворчасцьПравіць

Адметныя рысы творчасці С. Станюты — шырыня дыяпазону, валоданне разнастайнымі сродкамі сцэнічнай выразнасці, яркі пластычны малюнак роляў, эмацыянальнасць, выразнасць слова, жэста, мімікі, уменне карыстацца іроніяй, гратэскам.

Стварыла шэраг народных характараў, дзе выявіла ў сваіх гераінь мудрасць, жыццядзейнасць, шчодрасць і чалавечнасць, сувязь з роднай зямлёй: Марыля і Паланея («Раскіданае гняздо» і «Прымакі» Я. Купалы), Алена («Салавей» З. Бядулі), Ганна Пятроўна («Простая дзяўчына» К. Губарэвіча), Рыпіна («Плач перапёлкі» І. Чыгрынава), бабуля Вера («Маладая гвардыя» паводле А. Фадзеева), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Р. Лордкіпанідзе), цёця Моця («Машачка» А. Афінагенава), Карміліца («Рамэо і Джульета» У. Шэкспіра), Дуэнья («Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана). Яркую камедыйнасць, вострую сатырычнасць спалўчала з высокім драматызмам, паглыбленнем у псіхалогію шматграннага жаночага характару: Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К. Крапівы), пані Вашамірская («Салавей»), Куліна Чарнушка («Людзі на балоце» паводле І. Мележа), Арына Радзівонаўна («Верачка» А. Макаёнка), Каргота («Тры Іваны — тры браты» А. Вольскага), Кашкадамава («Сям'я» І. Папова), Жабрачка («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна), Глафіра, Міхееўна («Ваўкі і авечкі», «Апошняя ахвяра» А. Астроўскага), Шарлота («Вішнёвы сад» А. Чэхава), Эліза («Скупы» Мальера), Дыяна («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі), Гіза («Гульня з кошкай» І. Эркеня), Бабуля («Дзверы стукаюць» М. Фермо), Мод («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж. К. Кар'ер) і інш.

Здымалася ў кінафільмах «Родная справа», «Цешча», «Памяць зямлі», «Трывожны месяц верасень», «Развітанне», «Белыя Росы», «Слухаю, чую», «Чужая бацькаўшчына», «Радуніца», «Мама, я жывы» і інш., тэлефільмах «Мы — хлопцы жывучыя», «Нас выбраў час», «Пра Чырвоную Шапачку», «Атланты і карыятыды», тэлеспектаклях «Людзі на балоце», «Ткачы» і інш.

ФільмаграфіяПравіць

Прэміі і ўзнагародыПравіць

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1982). Узнагароджана ордэнамі, медалём Францыска Скарыны.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 кастрычніка 2019.

ЛітаратураПравіць

  • Бушко Т. Разнапланавая актрыса: (С. М. Станюта) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.
  • Сабалеўскі А. Шматграннасць характару // Сабалеўскі А. Жыццё тэатра. Мн., 1980.
  • Арлова Т. Гатовы ўсё аддаць — і тым багаты // Арлова Т. Купалаўцы. Мн., 1985.
  • Станюта А. Жизнь актрисы. Мн., 2001.
  • Ракіцкі В. Станюта // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.

СпасылкіПравіць