Міхаіл Фёдаравіч Ткачук

(Пасля перасылкі з М. Ткачук)

Міхаіл Фёдаравіч Ткачук (15 жніўня 1934, Ленінград) — беларускі архітэктар.

Міхаіл Фёдаравіч Ткачук
Дата нараджэння 15 жніўня 1934(1934-08-15) (90 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія

правіць

Скончыў Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе ў 1961 г. Працаваў у Ленінградскім аддзяленні Гідрапраекта, Малддзіпрабудзе, з 1965 года — галоўны архітэктар праектаў у Мінскпраекце, Белдзіпрагандлі, з 1975 года — у Мінскім мастацка-вытворчым камбінаце[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Пражывае ў Мінску[1].

Товрчасць

правіць
 
Камароўскі рынак
 
Праект гасцініцы ў Бранску

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генплан Дзіўнагорска (1963), гасцініца «Турыст» у Кішынёве (1968), 9-павярховыя жылыя дамы з прыбудаванымі блокамі абслугоўвання па Ракаўскай шашы (1965), Дом мадэляў па праспекце Машэрава (1969), Камароўскі калгасны рынак (1981) у Мінску, універмаг у Нясвіжы (1969)[1], брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у Белаазёрску (1976, скульптар У. І. Ананька)[2], мемарыяльны комплекс «Рыленкі» ў Дуброўне (1978)[1].

Зноскі

  1. а б в г Ткачук Михаил Федорович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. Память: историко-документальная хроника Берёзовского района / гл. ред. И. П. Шамякин. — Минск: БелСЭ, 1987. — 430

Літаратура

правіць