Белпрамбудпраект
Інстытут «Белпрамбудпраект» — праектны інстытут у Мінску. Размешчаны па вуліцы Мяснікова, 36.
Інстытут «Белпрамбудпраект» | |
---|---|
Тып | рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1945 |
Краіна | |
Размяшчэнне | г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, вуліцы Мяснікова, 36 |
Ключавыя постаці | Наталля Барысаўна Савельева |
Гісторыя
правіць26 лістапада 1945 года Пастановай № 1782—310 Савета Народных Камісараў БССР і Цэнтральнага Камітэта КП(б) Беларусі створана гасразліковая кантора для распрацоўкі канструкцый, тэхналогій і тэхнічных умоў вытворчасці вырабаў шырокага спажывання пры Наркаммясцпраме БССР.
У ліпені 1961 года на базе канторы арганізуецца Беларускі праектна-тэхналагічны інстытут Галоўнага ўпраўлення мясцовай прамысловасці. Ён займаецца праектамі рэканструкцыі прадпрыемстваў па ўсёй рэспубліцы.
З 1977 года інстытут носіць назву «Белмясцпрампраект».
5 снежня 1991 года загадам Дзяржкампрама Рэспублікі Беларусь у сувязі з ліквідацыяй Міністэрства мясцовай прамысловасці БССР, Беларускі праектны інстытут «Белмясцпрампраект» пераназваны ў інстытут «Белпрамбудпраект» Дзяржкампрама РБ. Рашэннем Мінгарвыканкама № 785 ад 14.07.2000 інстытут зарэгістраваны як Праектнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «ІНСТЫТУТ „БЕЛПРАМБУДПРАЕКТ“».
Праекты
правіцьНайбольш істотныя канструктарскія распрацоўкі і праекты, выкананыя да 1960-х гадоў:
- праект будаўніцтва фабрыкі па вытворчасці парасонаў у г. Мінску;
- праект рэканструкцыі арцелі «Беларусь» у г. Брэсце па пашырэнні прадзільнай вытворчасці;
- распрацоўка тэхдакументацыі на вытворчасць швейных машын у г. Орша;
- праекты рэканструкцыі фабрыкаў бытавой хіміі ў гарадах Калінкавічы, Баранавічы;
- праект Магілёўскага ложкавага завода;
- праект Віцебскай дывановай фабрыкі.
У 1954—1964 гг. былі запраектаваны і пабудаваны цагельні, якія задавольваюць патрэбнасць сельскага будаўніцтва ў цэгле, распрацаваны праекты фабрыкаў мастацкіх вырабаў у гг. Мінску, Гродне, Магілёве.
За перыяд з 1960—1970 гг. былі запраектаваны, рэканструяваны і пабудаваны:
- хлебазаводы ў гг. Мінску, Бабруйску, Брэсце, Баранавічах, Крычаве, Гомелі, Рагачове;
- фабрыкі музычных інструментаў у гг. Маладзечна і Барысаве;
- завод «Хімпласт» у г. Віцебску;
- заводы сантэхабсталявання ў гг. Гомелі, Гродне, Слуцку;
- заводы металавырабаў у гг. Мінску, Дзятлава, Брэсце;
- камбінаты надомнай працы і цэлы шэраг іншых прадпрыемстваў.
З 1970 года інстытут пачынае працу над праектамі рэканструкцыі Мінскага маторнага і трактарнага заводаў. Распрацоўваюцца праекты кавальскага цэха Мінскага завода шасцерняў, Віцебскага завода трактарных запчастак, завода «Электрапрыбор» у г. Гродне, завода «Эталон» у г. Мінску, завода «Медпрэпараты» ў г. Мінску і інш.
З 1976 г. праектуюцца станцыі тэхабслугоўвання аўтамабіляў, аўтатранспартныя прадпрыемствы, гаражы, стаянкі, таксапаркі, аўтавакзалы. Аб’екты таварыства сляпых, таварыства глухіх, ДТСААФ, Дынама, МУС, Галоўпалессеводбуда, Белтары. Па праектах інстытута пабудаваны тралейбусныя дэпо № 3, 4, 5 у г. Мінску.
Пабудаваны будынкі Аўтатранстэхнікі, МПКТІ, Мастацкага фонду, інстытута БелКТІМП, школа замежных спецыялістаў трактарнага завода, ПТВ, жылыя дамы, інтэрнаты, пасёлкі для перасялення з Чарнобыльскай зоны.
Запраектаваны ВА «Мінгаз», ВА «Мінскдрэў», завод «Спецаўтаматыка», завод «Палітэхнік», 407 завод грамадзянскай авіяцыі, Мінская люстраная фабрыка, заводы другасных рэсурсаў, друкарні і шмат іншых аб’ектаў ва ўсіх галінах і сферах вытворчасці Рэспублікі; будынкі, збудаванні і заводы ў Прыбалтыцы, ва Украіне.
Інстытут атрымаў больш за 20 аўтарскіх сведчанняў на вынаходствы; каля 400 рацыяналізатарскіх прапаноў. За найбольш удалыя прагрэсіўныя праектныя распрацоўкі інстытут узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (дызельны корпус ММЗ, блок цэхаў ММЗ). Адзначаўся дыпламамі 1-й, 2-й, 3-й ступені будаўнічай выстаўкі Рэспублікі Беларусь.