Анатоль Сяргеевіч Пархута

(Пасля перасылкі з А. Пархута)

Анатоль Сяргеевіч Пархута (нар. 17 кастрычніка 1947, в. Мілейкі, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.

Анатоль Сяргеевіч Пархута
Дата нараджэння 17 кастрычніка 1947(1947-10-17) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Уплыў Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Анатоль Якаўлевіч Міцянін і Уладзімір Іванавіч Кулін[d]
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў у 1971 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў, Анатоль Якаўлевіч Міцянін, Уладзімір Іванавіч Кулін). У 19711982 гадах галоўны архітэктар г. Ліды, у 19822004 гадах галоўны архітэктар Гродзенскай вобласці, з 2004 года намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гроднажылбуд».

Член Саюза архітэктараў з 1997 года, білет № 42.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: генеральныя планы гарадоў Гродна (1983, 1998), Ліды (1991), Смаргоні (1984), Навагрудка (1995, у сааўтарстве з інстытутам «БелНДІПгорадабудаўніцтва»); комплекснае добраўпарадкаванне цэнтра г. Ліды (1972-82, у складзе аўтарскіх калектываў інстытутаў «БелКТИХ», «Белкамунпраект»: архітэктары С. Кандэрада, Матэйка); комплекснае добраўпарадкаванне гістарычнага цэнтра г. Навагрудка (1998, у складзе аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары А. Б. Тараненка, У. М. Еўдакімаў, Т. М. Макарэвіч, А. Б. Захарчук, А. Ф. Ярашэвіч, І. М. Казлоўскі); рэканструкцыя гістарычнага цэнтра г. п. Мір (2002, кіраўнік аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары А. Б. Захарчук, А. Быстроў, Е. Тараненка); транспартная развязка па вул. Будзённага ў г. Гродна (2003, сааўтары А. Б. Захарчук, Е. Тараненка, А. Валканоўскі, А. Сомаў, галоўны інжынер Р. Б. Кацынель); жылы гарадок «Рось» (1996, у складзе аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары У. М. Еўдакімаў, А. Быстроў, А. Б. Тараненка, В. В. Васілюк, М. Б. Куняўскі); Лядовы палац спорту ў г. Гродна (1999, у складзе аўтарскага калектыва інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: архітэктары М. І. Жучко, У. М. Еўдакімаў, А. Б. Тараненка, галоўны інжынер Р. Б. Кацынель); рэканструкцыя Аўгустоўскага канала (2004—2006, навуковы кіраўнік праекта); грамадска-жылы комплекс «Ліра» па праспекце Касманаўтаў у г. Гродна (2008, сааўтар І. А. Абухаў).

Узнагароды правіць

Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1998, у сааўтарстве) — за архітэктуру жылога гарадка Рось Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, здадзенага ў эксплуатацыю ў 1994—1997 гадах. Лаўрэат прэміі Мінбудархітэктуры імя У. А. Караля (1999), ордэн «Знак Пашаны» (1986), Ганаровая Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровая Грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пархута Анатолий Сергеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)