Архітэктар
Архітэ́ктар, дойлід (ад стар.-грэч.: αρχη (аснова) і стар.-грэч.: τέκτων (цясляр, будаўнік) — «галоўны будаўнік»[1]) — спецыяліст, які займаецца архітэктурным праектаваннем, гэта значыць распрацоўкай планаў будынкаў, іх фасадаў — у цэлым і ў дэталях, а таксама ўнутраных прастор. Архітэктар можа займацца і разлікам канструкцый будынкаў, хоць у наш час гэтым займаюцца галоўным чынам інжынеры. Сучасны архітэктар, у шырокім сэнсе — гэта стваральнік матэрыяльнай часткі гарадскога асяроддзя. Пэўна гэта могуць быць асобныя будынкі, грамадскія комплексы, у некаторых выпадках — цэлыя пасёлкі і нават гарады. Асноўная задача архітэктара — выпрацоўка новых архітэктурных ідэй, заснаваных на трох адвечных прынцыпах — «Карысць — Трываласць — Прыгажосць», закладзеных Вітрувіем, гэта значыць стварэнне зручнай у карыстанні і прыгожай па абліччы архітэктуры. Такім чынам, архітэктар — гэта ў пэўным сэнсе «спецыяліст па прыгажосці».

Праца сучаснага архітэктараПравіць
- Падрабязны разгляд тэмы: САПР
Развіццё вылічальнай тэхнікі ў ХХ стагоддзі пацягнула рэвалюцыю ў архітэктурным праектаванні.
У наш час праектная дакументацыя распрацоўваецца галоўным чынам з дапамогай сістэм аўтаматызаванага праектавання (камп’ютара і адмысловых камп’ютарных праграм, такіх як, напрыклад, Autodesk AutoCAD ці Graphisoft ArchiCAD).
Камп’ютарнае праектаванне дазваляе ажыццяўляць праектаванне сродкамі двухмернай (2D) і трохмернай (3D) графікі. Канцэпцыя віртуальнага будынка дае магчымасць атрымаць уяўленне як пра вонкавае аблічча, так і пра ўнутраную прастору будучага аб’екта прама на дысплеі ці з дапамогай праектара.
Па жаданні заказчыка вырабляецца архітэктурны макет будучага збудавання.
Архітэктурныя ўзнагароды і прэмііПравіць
Адной з вышэйшых міжнародных узнагарод у вобласці архітэктуры з'яўляецца Прытцкераўская прэмія, якую прысуджваюць штогод за найбольш выбітныя дасягненні ў вобласці архітэктуры. Прытцкераўская прэмія лічыцца аналогам Нобелеўскай прэміі ў архітэктуры. Лаўрэатамі прэміі Прытцкера сталі такія выбітныя архітэктары, як японец Кэндзо Тангэ, які ствараў фантастычныя праекты гарадоў у стылі метабалізму, амерыканец Бэй Юймін, які пабудаваў вядомую Шкляную піраміду ў Луўры, датчанін Ёрн Утзан, які стварыў знакаміты праект Опернага тэатра ў Сіднеі, англічанін Норман Фостэр, аўтар небаскроба ў відзе шклянога яйка ў Лондане, і шматлікія іншыя.
- Лаўрэаты Прытцкераўскай прэміі
Філіп Джонсан, першы лаўрэат, 1979 г.
Фрэнк Геры, 1989 г.
Норман Фостэр, 1999 г.
Кадзуё Сэдзіма, 2010 г.
Прафесійныя святыПравіць
Па рашэнні Дваццатай Генеральнай асамблеі Міжнароднага саюза архітэктараў (МСА), якая праходзіла ў Барселоне ў 1996 годзе, Сусветны дзень архітэктуры прызначаны на першы панядзелак кастрычніка — на дзень, у які пад патранажам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адзначаецца Сусветны дзень жылля (Сусветны дзень Хабітат).
Зноскі
СпасылкіПравіць
Архітэктар на Вікісховішчы |
- Адкрыты часопіс пра архітэктуру і дызайн Архівавана 6 сакавіка 2021. myarchipress: архітэктурна-дызайнерскі партал]