Архітэктурны макет
Архітэктурны макет — аб'ёмна-прасторавая выява праектаванага або існага будынка, а таксама цэлага архітэктурнага ансамбля. Выконваецца ў розных маштабах з гіпсу, дрэва, кардону, пап'е-машэ, пластмас і іншых матэрыялаў.
Макет служыць для праверкі і ўдакладнення ўзаемнай узгодненасці ўсіх частак архітэктурнай кампазіцыі, дае магчымасць навочна азнаёміцца з яе аб'ёмамі, увязкай з рэльефам мясцовасці і іншымі асаблівасцямі. У залежнасці ад прызначэння макет альбо ва ўсіх дэталях прайгравае арыгінал у вонкавых аб'ёмах і ў інтэр'еры (у гэтых выпадках макет завецца мадэллю), альбо выконваецца ў той ці іншай ступені набліжэння.
Віды архітэктурных макетаў Правіць
Архітэктурныя макеты адрозніваюцца:
па маштабе:
- М 1:1000
- М 1:500
- М 1:300
- М 1:200
- М 1:100
- М 1:50
- М 1:20
па асноўным матэрыяле:
- кардонныя
- гіпсавыя
- драўляныя
- пластмасавыя
- металічныя
па тыпу:
- канцэптуальныя
- горадабудаўнічыя
- планавальныя
- сітуацыйныя
- ландшафтныя
- панарамныя
- інтэр’ерныя
па ступені механізаванасці і электрычным аснашчэнні:
- без падсвятлення
- з унутраным падсвятленнем
- з вонкавым падсвятленнем
- з дынамічным падсвятленнем
- з камбінаваным падсвятленнем
- без рухомых элементаў
- з рухомымі элементамі
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |