Сусветны дзень архітэктуры
«Сусветны дзень архітэктуры» (англ.: World Day of Architecture[1]) — міжнароднае прафесійнае свята архітэктараў і знатакоў архітэктурных шэдэўраў, адзначаецца штогод у першы панядзелак кастрычніка.
«Сусветны дзень архітэктуры» | |
---|---|
Архітэктар (1893 год) | |
Тып | Прафесійнае свята |
інакш | «Дзень архітэктара» |
Адзначаецца | Зямля |
Дата | 1985 |
Святкаванне | Штогод, у першы панядзелак кастрычніка |
Традыцыі | Разнастайныя святочныя мерапрыемствы |
Гісторыя і святкаванне
правіцьУ верасні 1946 года ў сталіцы Вялікабрытаніі горадзе Лондане адбылася міжнародная нарада архітэктараў, сярод якіх былі і дэлегаты з Савецкага Саюза. На гэтым паседжанні практычна аднагалосна было прынята рашэнне аб стварэнні новай арганізацыі, якая атрымала назву Міжнародны саюз архітэктараў (МСА). У наш час у МСА налічваецца каля ста нацыянальных секцый, членамі якіх з'яўляюцца больш за мільён архітэктараў з розных краін свету[2].
Амаль праз чатыры дзесяцігоддзі, у 1985 годзе на паседжанні «Міжнароднага саюза архітэктараў» было прынята рашэнне адзначаць «Сусветны дзень архітэктуры» ў першы панядзелак ліпеня. Аднак у 1996 годзе, у іспанскім горадзе Барселона, на сваёй дваццатай Генеральнай асамблеі МСА прыняў рашэнне перанесці «Сусветны дзень архітэктуры» на першы панядзелак кастрычніка — на дзень, у які пад патранажам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адзначаецца Сусветны дзень жылля (Сусветны дзень Хабітат).
«Сусветны дзень архітэктуры» ўжо мае свае традыцыі: у гэты дзень архітэктары ўсёй планеты збіраюцца на канферэнцыі, сімпозіумы і форумы дзе дзеляцца сваімі ведамі і вопытам, вырашаюць праблемы звязаныя з будаўніцтвам і рэстаўрацыяй будынкаў і збудаванняў, ладзяць тэматычныя дыскусіі і дыспуты. Нярэдка ў гэты дзень арганізоўваюцца разнастайныя выстаўкі і экскурсіі.
Зноскі
- ↑ World Day of Architecture - Message from the UIA President Архівавана 3 студзеня 2014.
- ↑ The International Union of Architects (UIA) Архівавана 1 мая 2013.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Архітэктары
- Міжнародны дзень архітэктуры ў 2009 г. Архівавана 20 чэрвеня 2010. (англ.)