Вектарная графіка
Вектарная графіка (таксама называецца геаметрычным мадэляваннем ці аб’ектава-арыентаванай графікай) — гэта від камп’ютарнай графікі, у якім выявы ўтвараюцца з геаметрычных прымітываў (пункты, лініі, крывыя і многавугольнікі), апісваных матэматычнымі раўнаннямі. Назва ўжываецца ў проціпастаўленні з растравай графікай, у якой выява ўтвараецца з набора піксэляў.
Агляд
правіцьУсе сучасныя дысплэі адлюстроўваюць вектарныя выявы ў растравым фармаце. Растравыя выявы, якія ўтрымліваюць значэнне для кожнага піксэля на экране, захоўваюцца ў памяці, і ўвесь экран абнаўляецца 30 і болей разоў за секунду. Цяпер тэрмін «вектарная графіка» выкарыстоўваецца пераважна ў кантэксце двухмернай камп’ютарнай графікі, якая з’яўляецца адным з спосабаў адлюстравання выявы на растравым дысплэі. Іншыя спосабы ўключаюць тэкст, мультымедыя і трохмернае адлюстраванне.
Асаблівасці
правіцьa: зыходны вектарны малюнак;
b: ілюстрацыя, павялічаная ў 8 раз як вектарны малюнак;
c: ілюстрацыя, павялічаная ў 8 раз як растравы малюнак.
Растравыя выявы дрэнна маштабуюцца, тады як вектарныя выявы могуць быць неабмежавана павялічаны без страты якасці (выявы былі сканвертаваны у JPEG для паказу на гэтай старонцы)
Разгледзім круг з радыусам r. Для яго адлюстравання праграме патрэбны наступныя звесткі:
- наступная інфармацыя апісвае круг
- радыус r і раўнанне круга
- размяшчэнне цэнтра круга
- колер і стыль контура (можа быць празрыстым)
- колер і стыль запаўнення (можа быць празрыстым)
Перавагі такога спосаба рысавання над растравай графікай:
- Мінімальны аб’ём інфармацыі забяспечвае значна меншы памер файла ў параўнанні з вялікімі растравымі выявамі (памер адлюстравання не залежыць ад велічыні аб’екта).
- Адпаведна, можна бясконца павялічваць, прыкладам, дугу акружнасці, і яна застанецца гладкай. Насупраць, многавугольнікі, якія ўтвараюць крывую, пакажуць, што дуга насамрэч не зусім крывая.
- Пры павелічэнні лініі і крывыя могуць захоўваць сваю шырыню пастаяннай.
- Параметры аб’ектаў захоўваюцца і могуць быць змененыя ў любы момант. Гэта значыць, што перамяшчэнне, маштабаванне, кручэнне, наданне запаўнення і пад. не пагаршаюць якасці выявы. Больш за тое, вымярэнні ў вектарных аб’ектах звычайна запісваюцца ў апаратна-незалежных адзінках, што дазваляе выконваць найлепшае растарызаванне на растравых прыладах.
- У трохмернай графіцы нашмат больш рэалістычныя цені адлюстроўваюцца на вектарных аб’ектах, паколькі цені могуць разглядацца як прамяні святла, што іх утвараюць. Гэта дазваляе ствараць фотарэалістычныя выявы.
Тыповыя прымітыўныя аб’екты
правіць- лініі і ламаныя лініі
- многавугольнікі
- кругі і эліпсы
- крывыя Бязье
- безігоны
- тэкст (у камп’ютарных шрыфтах, такіх як TrueType, дзе кожная літара ўтвараецца крывой Бязье)
Гэты спіс не поўны. Існуюць розныя тыпы крывых (сплайны катмул-ром, NURBS і г.д.), якія выкарыстоўваюцца ў пэўных прыкладаннях.
Растравую выяву таксама можна лічыць прымітыўным аб’ектам. Канцэптуальна яна з’яўляецца прамавугольнікам.
Друк
правіцьВектарная графіка асабліва важная для друку. Паколькі выявы ўтвараюцца з матэматычных крывых, яны будуць выразна надрукаваныя нават пры змяненні памераў. Прыкладам, вектарны лагатып можна з аднолькава выдатнай якасцю надрукаваць і на візітоўцы, і на рэкламным шчыце. Растравая выява нізкага вырашэння была б неверагодна размытая пры павелічэнні ад памеру візітоўкі да памеру рэкламнага шчыта.