Дом купца Крукава

Дом купца Крукава (руск.: Дом купца Крюкова) — двухпавярховы цагляны будынак у Чыгуначным раёне Новасібірска, пабудаваны ў 1908 годзе па ініцыятыве купца Захара Рыгоравіча Крукава. Займае рог вуліц Савецкай і Максіма Горкага (вул. Савецкая, дом 25).

Славутасць
Дом купца Крукава
55°01′36″ пн. ш. 82°55′01″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 5400239000№ 5400239000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак з’яўляецца помнікам гісторыі рэгіянальнага значэння.

Г-падобны двухпавярховы цагляны дом стаіць на бутавым падмурку, яго склеп мае цагляныя скляпеністыя перакрыцці. Сканчаецца будынак чатырохсхільным дахам.

Дом займае рог вуліц Савецкай і Максіма Горкага (вул. Савецкая, дом 25), выходзіць вуглом на Першамайскі сквер. З паўднёвага боку насупраць бакавога фасада знаходзіцца будынак Новасібірскага гуманітарнага інстытута, заходні фасад будынка глядзіць на дом, у якім знаходзіцца Нямецкі культурны цэнтр імя Гётэ.