«Элсіб» (руск.: «Элсиб») — расійскае машынабудаўнічае прадпрыемства, завод размешчаны ў Кіраўскім раёне г. Новасібірска. Заснавана ў 1953 годзе як Новасібірскі турбагенератарны завод. Уваходзіць у Пералік сістэмаўтваральных арганізацый Расіі.

Элсіб
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1953
Размяшчэнне
Колькасць супрацоўнікаў
  • 1 900 чал.
Сайт elsib.ru

Поўнае найменне — Навукова-вытворчае аб’яднанне «ЭЛСІБ» публічнае акцыянернае таварыства.

«Элсіб» ПАТ, НДА зарэгістраваная па адрасе 630088, г. Новасібірск, вул. Сібіракоў-Гвардзейцаў, д. 56. Генеральны дырэктар арганізацыі — Безмяльніцын Дзмітрый Аркадзевіч. Асноўным відам дзейнасці кампаніі з’яўляецца вытворчасць электрарухавікоў, генератараў і трансфарматараў, таксама рамонт.