«Сібір-Арэна» (руск.: «Сибирь-Арена») — лядовая арэна ў Новасібірску. Размешчана ў левабярэжнай пойме Обі каля Камунальнага моста і станцыі «Спартыўная», якая будуецца.

Сібір-Арэна
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Будаўніцтва пачалося 22 жніўня 2019 года. Па планах на арэне сумесна з омскай G-Drive Арэнай павінен быў прайсці маладзёжны чэмпіянат свету па хакеі 2023 г., аднак па палітычных прычынах ён быў перанесены ў Канаду. Планавалася дабудаваць да верасня 2022 года, але тэрміны былі ссунуты на снежань. Уведзена ў эксплуатацыю 30 снежня 2022 года.

Першыя матчы павінны былі прайсці 21 лютага ў рамках традыцыйнага турніру прымеркаванага да Дня абаронцы Айчыны паміж камандамі сілавых структур, але гэтага не здарылася і замест гэтага 21 лютага на арэне было пратэставана абсталяванне.

Афіцыйнае адкрыццё «Сібір-арэны» адбылося 13 жніўня 2023 г. На адкрыцці выступалі беларуская спявачка Жанет, DJ Smash, а таксама адбыўся выставачны матч паміж маладзёжнымі зборнымі Расіі і Беларусі.

Першы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ на новай арэне адбыўся 7 верасня 2023 года, «Сібір» атрымала перамогу над «Барысам» па булітах з лікам 1:0.