Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў

Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў (нар. 23 снежня 1939, Новасібірск) — расійскі паэт, перакладчык.

Вячаслаў Глебавіч Купрыянаў
Kuprijanow-Portrait my xlarge.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 снежня 1939(1939-12-23)[1] (81 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, аўтар, перакладчык, пісьменнік

БіяграфіяПравіць

Скончыў перакладчыцкі факультэт Маскоўскага інстытута замежных моў (1967).

Аўтар кніг паэзіі «От первого лица» (1981), «Жизнь идет» (1982), «Домашние задания» (1986), «Эхо» (1988, 1989), «Стихи» (1994), «Дайте договорить» (2002), «Лучшие времена» (2003).

Перакладае паэзію з нямецкай мовы, у тым ліку Р. М. Рыльке, Ф. Гёльдэрліна, Наваліса, А. Шаміса, Г. фон Гафмансталя, Б. Брэхта.

Лаўрэат фестывалю паэзіі ў Ганэзэ (Італія, 1986); лаўрэат Еўрапейскай літаратурнай узнагароды ў Югаславіі (1987); уладальнік Македонскага літаратурнага жазла (Македонія). Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі і Саюза пісьменнікаў Сербіі. Сябра расійскага ПЭН-цэнтру.

Зноскі

  1. Вячеслав Куприянов // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

СпасылкіПравіць