Саюз пісьменнікаў Расіі
Саюз пісьменнікаў Расіі (руск.: Союз писателей России), грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае шэраг расійскіх і замежных літаратараў (празаікаў, паэтаў, эсэістаў і г. д.). На 2004 год складаўся з 93 рэгіянальных арганізацый і аб’ядноўваў 6991 чалавекі[1]. Утвораны ў 1991 годзе, калі на базе адзінага Саюза пісьменнікаў СССР утварыліся Саюз пісьменнікаў Расіі («патрыятычнай» накіраванасці) і Саюз расійскіх пісьменнікаў («дэмакратычнай» накіраванасці)[2][3].
- Старшыня праўлення — Мікалай Іваноў.
- Сакратар праўлення — Сяргей Белкін.
Агульнарасійская грамадская арганізацыя «Саюз пісьменнікаў Расіі» | |
---|---|
Саюз | Масква, Расія |
Тып арганізацыі | Грамадская некамерцыйная арганізацыя |
Афіцыйныя мовы | руская |
Кіраўнікі | |
Старшыня праўлення | Мікалай Іваноў |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1991 |
pisateli-rossii.ru | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |