Ульянаўск
Ульянаўск (руск.: Ульяновск; да 1780 — Сінбірск, да 1924 — Сімбірск) — горад у Расіі, цэнтр Ульянаўскай вобласці. Знаходзіцца на берагах ракі Волгі і Свіягі. Насельніцтва горада складае 623,1 тыс. жыхароў (па даных 2005 года).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў 1648 годзе як крэпасць Сінбірск. У 1670 годзе трымаў аблогу атрадаў Сцяпана Разіна. З пачатку XVIII ст. — у Казанскай губерні. З 1780 года — цэнтр Сімбірскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад. У XIX ст. стаў адным з паволжскіх цэнтраў гандлю хлебам, рыбай, лесам; развівалася харчовая прамысловасць. У 1898 годзе быў злучаны чыгункай з Інзой, у пачатку XX ст. — з Бугульмой.
З 22 ліпеня па 12 верасня 1918 года горад быў захоплены белачэхамі. 9 мая 1924 года ў гонар У. І. Леніна Сімбірск быў перайменаваны ва Ульянаўск. З 1928 года ўваходзіў у Сярэдняволжскую вобласць (затым край), з 1936 года — у Куйбышаўскую вобласць. У гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Ульянаўск быў эвакуіраваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў.
Адукацыя
правіць- Ульянаўскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Ульянаўскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
- Ульянаўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. М. Ульянава
- Ульянаўская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія
- Ульянаўскі інстытут грамадзянскай авіяцыі імя Галоўнага маршала авіяцыі Б. П. Бугаева
Тэатры
правіць- Ульянаўскі абласны драматычны тэатр імя Івана Ганчарова
- Ульянаўскі абласны тэатр лялек імя Валянціны Лявонцьевай
- Ульянаўскі тэатр юнага гледача «Nebolshoy Тэатр»
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
правіць- Аляксандр Міхайлавіч Болдзін (1892—1963) — савецкі хірург.
- Іван Аляксандравіч Ганчароў (1812—1891) — рускі пісьменнік.
- Эдуард Аляксандравіч Зубялевіч (нар. 1937) — беларускі архітэктар.
- Юрый Фёдаравіч Каралёў (1923—1991) — беларускі дэрматавенеролаг.
- Уладзімір Ульянаў (Ленін) (1870—1924) — расійскі камуністычны тэарэтык, арганізатар і кіраўнік Кастрычніцкай рэвалюцыі.
- Вольга Васілеўна Патапава (нар. 1975) — беларускі мовазнавец.
- Мікалай Аляксеевіч Умаў (1846—1915) — рускі фізік, філосаф.
- Вячаслаў Міхайлавіч Шырокаў (1929—1994) — вучоны-гідролаг.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ульянаўск