Вольга Васілеўна Патапава
Вольга Васілеўна Патапава (нар. 24 красавіка 1975, г. Ульянаўск, Расія) — беларускі мовазнавец, спецыяліст у галіне тэарэтычнага мовазнаўства. Кандыдат філалагічных навук (2006)[1].
Вольга Васілеўна Патапава | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 красавіка 1975 (49 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнаўца, багеміст, славакіст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 24 красавіка 1975 года ва Ульянаўску. Скончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; у 2005 годзе аспірантуру[1].
Працуе на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, дацэнт[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя інтарэсы: кагнітыўная лінгвістыка; этналінгвістыка; лексікаграфія; супастаўляльныя даследаванні славянскіх моў; беларусістыка; багемістыка; славакістыка[1].