Забастоўка, стачка, страйк[1] — калектыўнае спыненне працы работнікамі з мэтай задавальнення сваіх патрабаванняў. Праводзяцца ў розных формах: папераджальная, салідарнасці, на адным прадпрыемстве, агульная і інш.

Станіслаў Ленц, Стачка (1910)
  • Сімвалічныя забастоўкі
    • Забастоўкі пратэсту
    • Хуткі адыход (забастоўкі без папярэджвання)
  • Сельскагаспадарчыя забастоўкі
    • Сялянскія забастоўкі
    • Забастоўкі работнікаў сельскай гаспадаркі
  • Забастоўкі асаблівых груп
    • Адмаўленне ад прымусовай працы
    • Забастоўкі вязняў
    • Забастоўкі рамеснікаў
    • Прафесійныя забастоўкі
  • Звычайныя прамысловыя забастоўкі
    • Забастоўкі штата служачых
    • Прамысловыя забастоўкі
    • Забастоўкі салідарнасці
  • Абмежаваныя забастоўкі
    • Частковыя забастоўкі
    • «Бамперныя» (выбарачныя, пачарговыя) забастоўкі
    • Паніжэнне тэмпаў працы
    • Праца «строга паводле інструкцыі»
    • Нявыхад «па хваробе»
    • Забастоўкі праз звальненне
    • Абмежаваныя забастоўкі
    • Выбарачныя забастоўкі
  • Шматгаліновыя забастоўкі
    • Забастоўкі з распаўсюджваннем
    • Усеагульныя забастоўкі
  • Спалучэнне забастовак і эканамічнага закрыцця прадпрыемстваў
    • Спыненне працы і гандлю («хартал»)
    • Спыненне ўсёй эканамічнай дзейнасці[2].

Гісторыя

правіць

Першая ў гісторыі Еўропы забастоўка адбылася ў 1345 годзе ў Фларэнцыі. У XVI-XVIII стагоддзях стачкі суправаджаліся палітычнымі патрабаваннямі і ўзброенай барацьбой (Ліёнскія паўстанні 1831 і 1834 гадоў, Сілескае паўстанне (1844)). Найбольшая палітычная стачка І паловы XIX ст. адбылася ў красавіку 1820 г. ў Брытаніі. Цягам 19 ст. з’явілася заканадаўства аб стачках. У 1896—1905 гадах у ЗША адбылося 21 950 стачак. У Еўропе найбольш стачак адбылося ў Германіі ў 1900—1907 гг. — 14 790.

Беларусь

правіць

У 19 ст. у Беларусі адбыліся першыя мясцовыя абарончыя забастоўкі. У пачатку 20 стагоддзя яны сталі наступальнымі. У 1903 г. адбылося 20 палітычных забастовак, за 2 месяцы 1904-га — 17. У кастрычніку 1905 праходзіла ўсеагульная палітычная стачка, што ахапіла Баранавічы, Брэст, Оршу, Гомель, Лунінец, Пінск, усе прадпрыемствы, пошту і тэлеграф у Мінску і сельскагаспадарчых працаўнікоў у 25 з 35 паветаў Беларусі. У 19271928 гадах у Заходняй Беларусі (Беласток, Брэст, Ліда, Маладзечна, Наваградак і Пінск) было 370 гаспадарчых стачак, што спалучаліся з барацьбой за народнае вызваленне. У 19321933 гадах ладзіўся страйк у Белавежскай пушчы. У 19351939 гадах адбылося Нарачанскае выступленне рыбакоў. У красавіку 1990 г. у Гомелі і ў красавіку 1991 г. у Мінску ладзіліся забастоўкі супраць урада СССР. 15 снежня 1992 г. з’явілася беларускае заканадаўства аб стачках.

Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 года гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі стачку. Прычынай паслужыла ўвядзенне абавязку мець пасведчанні якасці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэгламент Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі[3].

Зноскі

  1. Беларуска-рускі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Мінск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
  2. Джын Шарп. Метады негвалтоўных дзеянняў // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Эйнштэйна, 2005. — С. 60. — 64 с. Архівавана 30 лістапада 2016.
  3. Вадзім Гігін. Таталітарызм 2.0 // Звязда : газета. — 6 ліпеня 2013. — № 123 (27488). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

правіць
  • Мар'яна Сакалова. Забастоўка // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / рэдкал. Генадзь Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1998. — Т. 6. — С. 486. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0.