Вадзім Францавіч Гігін

беларускі гіторык, прапагандыст
(Пасля перасылкі з Вадзім Гігін)

Вадзі́м Фра́нцавіч Гі́гін (нар. 21 кастрычніка 1977, Мінск) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук (2003). Прыхільнік ідэалогіі заходнерусізму, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі.

Вадзім Францавіч Гігін
Дата нараджэння 21 кастрычніка 1977(1977-10-21) (46 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, публіцыст, прапагандыст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Мікалай Сцяфанавіч Сташкевіч
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі» медаль Францыска Скарыны Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 21 кастрычніка 1977 года ў Мінску, скончыў мінскую школу № 211. Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ, дзе ў 2003 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы ў Беларусі (1917—1925 гг.)» (кіраўнік — Мікалай Сташкевіч).

Выбіраўся сакратаром Мінскага гарадскога камітэта БРСМ, з 2006 года — ягоны кіраўнік. З 2008 па 2016 гады галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», які выдаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта. У 2016—2021 гадах быў дэканам факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ. У верасні 2021 года абраны старшынёй праўлення Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства „Веды“»[1].

У чэрвені 2023 года быў прызначаны дырэктарам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць правіць

З 2001 года займаецца выкладчыцкай дзейнасцю. Выкладаў у Акадэміі МУС, Камандна-інжынерным інстытуце, Беларускім дзяржаўным універсітэце і Акадэміі кіравання. Стваральнік шэрагу тэлевізійных праграм, фільмаў. Выступае як публіцыст[3]. Вядомы як прыхільнік заходнерусізму.

Міжнародныя санкцыі правіць

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, 2 лютага 2011 года быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[4]. Галоўны рэдактар «Беларускай думкі» ў рашэнні Еўрапейскага савета ад 15 кастрычніка 2012 года быў названы адным з самых уплывовых дзеячаў на ніве прапаганды ў Беларусі, які падтрымаў і апраўдаў рэпрэсіі супраць дэмакратычнай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, якія сістэматычна асвятляюцца ў негатыўнай і зневажальнай форме з выкарыстаннем фальсіфікаванай інфармацыі[5].

У кастрычніку 2022 года санкцыі супраць Гігіна ўвяла Украіна[6]. У жніўні 2023 года Гігін зноў патрапіў пад санкцыі Еўрапейскага саюза[7]. У тым жа месяцы да гэтых санкцый далучыліся Швейцарыя, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Украіна, Боснія і Герцагавіна, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія[8].

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Nashaniva.com
  2. Вадима Гигина отправили в библиотеку (руск.)(недаступная спасылка). Народная Воля (6 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2023. Праверана 19 чэрвеня 2023.
  3. Гигин В. Ф.. Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
  4. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  5. .Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus, EUR-Lex  (англ.), 2012
  6. Гігін Вадим Францевич (укр.). Національне агентство з питань запобігання корупції.
  7. Сталі вядомыя тры юрыдычныя асобы з Беларусі і 38 фізічных асоб, якія патрапілі пад новыя санкцыі Еўрасаюза. Наша Ніва (3 жніўня 2023).
  8. Яшчэ восем краін далучыліся да новага пакета санкцый ЕС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Наша Ніва (3 жніўня 2023).
  9. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2021 г. № 351 «Аб узнагароджанні»

Публікацыі правіць

Спасылкі правіць