Праклён фашызму (мемарыяльны комплекс)

(Пасля перасылкі з Праклён фашызму)

Праклён фашызму — мемарыяльны комплекс каля в. Дабрунь Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 2 км ад вёскі, каля шашы Бягомль — Докшыцы.

Помнік
Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму»
54°50′08″ пн. ш. 27°52′54″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дабрунь
Скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Архітэктар Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў
Дата заснавання 3 ліпеня 1983
Дата пабудовы 1983 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Д000438шыфр 213Д000438
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

22 мая 1943 года падчас правядзення карнай аперацыі гітлераўцы спалілі вёску Шунеўка разам з яе жыхарамі (67 чалавек). Пасля вайны яна не адрадзілася.

У знак ушанавання памяці аб загінуўшых жыхарах в. Шунеўка і іншых вёсак Докшыцкага раёна ў гады Другой сусветнай вайны 3 ліпеня 1983 года быў утвораны на месцы вёскі мемарыяльны комплекс.

У 2010 годзе мемарыяльны комплекс быў рэканструяваны.

Апісанне

правіць
 
План-схема былой вёскі

Цэнтральны манумент мемарыяла — бронзавая фігура жанчыны вышынёй 4,75 м, якая стаіць з узнятымі ў праклёне рукамі ў праёме стылізаванай брамы. Да абламанага канца гарызантальнай перакладзіны брамы прымацаваны 3 званы, 2 з якіх звоняць, трэці расколаты як сімвал таго, што на Докшыччыне і Бягомльшчыне загінуў кожны трэці жыхар — больш за 20 тысяч чалавек.

Непадалёку ад цэнтральнага манумента бетонны зруб калодзежа, куды гітлераўцы кінулі жывымі дзяцей і настаўніцу. На ім бронзавая выява прабітага і абпаленага паветранага змея з імёнамі загінуўшых дзяцей, які сімвалізуе абарванае вайной дзяцінства.

На месцы былых сялянскіх сядзіб 22 мемарыяльныя знакі — падмуркі, над кожным з якіх трохпрыступкавы ганак, на верхніх прыступках бронзавыя кампазіцыі ў форме языкоў полымя з імёнамі былых гаспадароў — сімвал вечнай памяці пра тых, хто загінуў.

Скульптуру «Праклён фашызму» стварылі народны мастак А. Анікейчык, архітэктары Ю. Градаў і Л. Левін.

Літаратура

правіць
  • Мемарыяльны комплекс «Праклён фашызму» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 257.
  • Падбярэзкая, Т. Не галасы людзей чуваць, а жалобныя званы звіняць / Т. Падбярэзкая // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2013. — 29 мая. — С. 1.
  • «Праклён фашызму» // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 291.