Купалаўская (станцыя метро, Мінск)

станцыя метро ў Мінску, Беларусь
(Пасля перасылкі з Купалаўская (станцыя метро))

Купалаўская (трансліт.: Kupalaŭskaja) — станцыя Мінскага метрапалітэна. Размешчана на Аўтазаводской лініі паміж станцыямі «Першамайская» і «Няміга». Адкрыта 31 снежня 1990 года ў складзе першага ўчастку Аўтазаводской лініі «Фрунзенская» — «Трактарны завод» (без «Першамайскай»). Звязана перасадкай са станцыяй «Кастрычніцкай» Маскоўскай лініі. З’яўляецца самай малалюднай станіцай Мінскага метрапалітэна: пасажырапаток тут у суткі складае каля 6 тысяч чалавек[1] (даныя за 2016 год)[2]. Названа ў гонар народнага беларускага паэта і пісьменніка Янкі Купалы, а таксама тэатра імя Янкі Купалы, які знаходзіцца побач.

«Купалаўская»
руск.: Купаловская
Аўтазаводская лінія (Мінск)
Мінскі метрапалітэн
Kupalau 05.jpg
Дата адкрыцця 31 снежня 1990
Праектная назва імя Янкі Купалы
Раён Цэнтральны
Тып аднаскляпеністая дробнага залажэння
Колькасць платформаў 1
Тып платформы астраўная
Форма платформы прамая
Архітэктары Яўстафій Яўстаф’евіч Леановіч
Мастакі Валерый Цімафеевіч Даўгала
Выхад да вуліц праспект Незалежнасці, вуліца Энгельса, вуліца Карла Маркса
Пераходы на станцыі Minsk Metro First Line logo.svg Кастрычніцкая
Наземны транспарт А 100, 111, 115э
Код станцыі 216
Суседнія станцыі Няміга і Першамайская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Minsk Metro Second Line logo.svg Аўтазаводская лінія
Красны Бор
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Каменная горка
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Кунцаўшчына
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Спартыўная
Пушкінская
Маладзёжная
Фрунзенская
Няміга
Купалаўская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Першамайская
Пралетарская
Трактарны завод
Партызанская
Аўтазаводская
Доступ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі Магілёўская
ЦЧ-2 «Магілёўскае»
Шабаны

КанструкцыяПравіць

Станцыя метро «Купалаўская» — аднаскляпеністая, дробнага залажэння, мае два ўваходныя вестыбюлі. Станцыя злучаецца з «Кастрычніцкай» Маскоўскай лініі праз агульны вестыбюль і пераход, які злучае цэнтры платформаў[3].

«Купалаўская» і тунэлі Аўтазаводской лініі пабудаваны на меншай глыбіні, чым «Кастрычніцкая», і скляпенні станцыі аддзелены ад паверхні вуліцы Энгельса адлегласцю менш за метр.

АфармленнеПравіць

Тэма матываў паэзіі Янкі Купалы натхніла архітэктара Я. Леановіча і мастака В. Даўгалу, таму інтэр’ер так і перапоўнены гэтым сугуччам. Вядучая тэма задала тон усёй мастацкай кампазіцыі. Чыстыя белыя скляпенні асветлены схаванымі крыніцамі асвятлення. Рэльеф стылізаванага арнаменту складае яркі кантраст з керамікай, якой абліцаваны пуцявыя сцены. Каляровая палітра тут — цёплыя зеленавата-залацістыя адценні і цёмна-шэры, амаль зямлісты колер, якім выкладзены цокаль сцен і падлога пасадачнага перона. Дапаўняюць агульную кампазіцыю тарцавыя сцены, выкананыя з празрыстага падсветленага знутры каляровага мастацкага шкла. Усё разам стварае цэласны вобраз утульнасці і мяккіх беларускіх напеваў[4].

ВыхадыПравіць

Агульны з «Кастрычніцкай» выхад размешчаны на праспекце Незалежнасці і вядзе да Кастрычніцкай плошчы, Палацаў Рэспублікі і культуры прафсаюзаў, універмага ГУМ і ўніверсама «Цэнтральны».

Другі выхад, паўднёвы, размешчаны ў падземным пераходзе пад скрыжаваннем вуліц Карла Маркса і Энгельса і вядзе да тэатра імя Янкі Купалы, Аляксандраўскага сквера і будынка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выхад са станцыі з бок тэатра імя Янкі Купалы працуе з 7:00-21:00. У іншы час уваход ажыццяўляецца праз вестыбюль станцыі метро «Кастрычніцкая».

ФотагалерэяПравіць


Зноскі

  1. Улічваліся толькі пасажыры, якія патрапілі на станцыю з уваходу на вуліцу Карла Маркса
  2. МІНСКІ МЕТРАПАЛІТЭН У 2016 ГОДЗЕ: ЛІЧБЫ І ФАКТЫ. Мінскі метрапалітэн.
  3. Мінчане далі мянушку "кішка" пераходу паміж Купалаўскай і Кастрычніцкай і "круг" вестыбюлю, які злучае абедзве станцыі. Гл.: Городской фольклор Минска: «бигуди», «гарлем», «помойка» и другое Архівавана 18 верасня 2021. //Інтэрфакс
  4. Станцыя метро Купавловская. Ato.by.

СпасылкіПравіць