Цэнтральны раён (Мінск)

Мінск

Цэнтральны раён — адміністрацыйны раён Мінска. Размешчаны ў цэнтральнай частцы горада. Плошча: 4,1 тыс. га. Насельніцтва: 115 тыс. чалавек.

Цэнтральны раён
Герб
Герб
Краіна
Статус гарадскі раён
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 25 чэрвеня 1969
Кіраўнік Мікалай Палякоў
Насельніцтва
  • 109 283 чал. (2015)[1]
Плошча
  • 22 км²
Цэнтральны раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Створаны ў 1969. У 2000 да Цэнтральнага раёна далучана частка тэрыторыі Фрунзенскага раёна.

Гісторыя

правіць

У 18941905 гг. у в. Ржавец, якая потым увайшла ў склад раёна, дзейнічаў Ржавецкі цагельны завод. У 1895 г. меў лакамабіль, паравы кацёл і 2 конныя рухавікі. У 18951898 гг. працавала 55 рабочых.

Эканоміка

правіць

26 прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку ЗАТ «Атлант», ААТ «Гарызонт», СП ЗАТ «Мілавіца», КУП «Мінскхлебпрам». 37 будаўнічых арганізацый. усяго больш за 7 тыс. суб’ектаў гаспадарання.

Каля 400 магазінаў, у тым ліку два вялікія ўнівермагі «ГУМ» і «Гандлёвы дом на Нямізе».

Культура

правіць

У Цэнтральным раёне знаходзяцца 25 устаноў культуры, у тым ліку Палац Рэспублікі, 4 бібліятэкі, 5 тэатраў, 3 кінатэатры, 7 музеяў, 4 клубныя ўстановы, дзіцячая музычная школа.

Адукацыя

правіць

У 20 навучальных установах раёна навучаюцца 15,5 тыс. чалавек. Тры ВНУ: Акадэмія музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва. Два ССУ: Мінскае сувораўскае вучылішча і Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М. І. Глінкі.

Медыцына

правіць

На тэрыторыі раёна размешчаны 2-я і 7-я клінічныя бальніцы, 2-я дзіцячая клінічная бальніца, эндакрыналагічны і наркалагічны дыспансеры.

Кіраўнікі адміністрацыі

правіць

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць