Мінскхлебпрам
«Мінскхлебпрам» — найбольшае хлебапякарнае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў траўні 1972 года ў Мінску на аснове 5 хлебазаводаў горада.
Мінскхлебпрам | |
---|---|
Тып | Унітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | май 1972 |
Заснавальнікі | Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт |
Краіна | |
Размяшчэнне | Мінск, вул. Віцебская, д. 17 |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Уладзімір Талайка, Віктар Пашкоўскі |
Галіна | харчовая прамысловасць |
Прадукцыя | абаранкі, вафлі, караваі, пернікі, пячэнне, пірожныя, сухары, тарты, цеста, хлеб |
Матчына кампанія | Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт |
Сайт | minskhleb.by |
На 2013 г. меў сярэднесутачную магутнасць вытворчасці хлебабулачных вырабаў — 400 тон, кандытарскіх вырабаў — 20 т., больш за 20 т. абаранкаў і сухароў, 15 тон пернікаў і выпечкі. На 2013 г. меў звыш 200 аўтамабіляў для дастаўкі вырабаў.
На 2015 г. прадпрыемства ўключае рамонтна-механічны завод, санаторый «Журавушка» (пасёлак Нарач, Мядзельскі раён) і 6 хлебазаводаў:
- «Аўтамат» (вул. Слясарная, д. 41; засн. 1940 г., магутнасць — 140 тон вырабаў за суткі);
- № 2 (вул. Крапоткіна, д. 33; засн. 1910 г.; магутнасць — 41,7 тн. за суткі);
- № 3 (пр. Партызанскі, д. 97; засн. 1953 г., магутнасць — 43 тоны за суткі);
- № 4 (вул. Казінца, д. 31; засн. 1956 г.);
- № 5 (вул. Каліноўскага, д. 4; засн. 1967 г.; магутнасць — 100 тон за суткі);
- № 6 (вул. Гурскага, д. 19; засн. 1981 г., магутнасць — 55,5 тон за суткі).
На 2015 г. гандлёвая сетка прадпрыемства ўключала 8 крам «Каравай» (пр. Незалежнасці, д. 38), «Свежы хлеб» (5) і «Хлебны куток», 2 кавярні і піцэрыю, замежнае гандлёвае прадстаўніцтва ў Смаленску (Расія).
Мінуўшчына
правіцьПершым кіраўніком «Мінскхлебпрама» быў Іван Забара. На 2007 г. вытворчая магутнасць прадпрыемства ў суткі складала 330 тон хлебабулачных вырабаў, 11 т. тартоў і пірожных, 16 тон пернікаў[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Дзмітрый Альфер. Хлеб на стале // Звязда : газета. — 9 лютага 2007. — № 27 (25892).(недаступная спасылка)