Ладдзя
Ладдзя́ — старажытнае рачное і марское судна ўсходніх славян.
Ладдзя | |
---|---|
Ладдзі на карціне М. К. Рэрыха «Варажскія госці». | |
Клас і тып судна | Ладдзя |
Асноўныя характарыстыкі | |
Даўжыня па верхняй палубе | каля 25 метраў |
Вышыня | 3 метры |
Рухавікі | Вёслы, ветразь |
Экіпаж | ад 40 да 60 чалавек |
Узбраенне | |
Агульная колькасць гармат | Няма |
Шырока бытавала на тэрыторыі Беларусі. Вядома з 7 ст., калі на іх перавозілі грузы па шляху «з варагаў у грэкі». Аднадрэвы човен, найчасцей з дашчанымі набоямі па баках для павелічэння памераў. 3 12 ст. мела палубу. Кіравалася рулявымі вёсламі на карме і носе, рухалася з дапамогай грабных вёслаў і ветразя. Вялікая ладдзя змяшчала 40—60 і нават 100 чалавет. Тэрмін «ладдзя» выйшаў з ужытку ў 14 ст. ў сувязі са з’яўленнем тэрміна «судна».
Геральдыка
правіцьЛітаратура
правіць- Ладдзя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).