Вясло
Вясло — найстаражытнае прыстасаванне для прасоўвання вяслярных суднаў па вадзе. Складовыя часткі вясла: лопасць, верацяно і дзяржальня. Вясло адрозніваюцца па памерах і па форме: адналопасцевыя для веславання з аднаго борта з упорам на ўключынах, вальковыя і распашныя (па адным або па два вясла на кожнага вясляра); двухлопасцевыя для веславання напераменку з абодвух бартоў (на байдарках). Невялікія найпростыя вёслы называюцца грабкамі. Вёслы вялікіх старадаўніх вяслярных судоў (галер, трырэм і інш.) дасягалі даўжыні 14-16 м, на кожным вясле сядзелі да 7 весляроў. Звычайна вёслы вырабляюць з суцэльнага кавалка драўніны (ясеню, клёну, елі і інш), з акоўкай па канцах лопасці. Алюмініевыя вёслы выкарыстоўваюць галоўным чынам на надзіманых лодках.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вясло