Археалагічныя раскопкі

Археалагі́чныя раско́пкі — даследаванне археалагічных помнікаў пры дапамозе раскопвання культурнага пласта ў адпаведнасці з прынятай методыкай; раздзел палявой археалогіі. Праводзяцца толькі з дазволу адпаведных дзяржаўных устаноў спецыялістамі-археолагамі дзеля далейшага даследавання і гістарычных вывадаў. Ажыццяўляюцца пасля археалагічнай разведкі. Культурны пласт помнікаў выбіраецца гарызантальнымі пластамі таўшчынёй ад 5 да 20 см і перабіраецца рукамі (або прамываецца вадой), каб выявіць усе, нават дробныя рэчы. Пасля даследаванняў раскоп закопваецца, участак рэкультывуецца, некаторыя тыпы помнікаў (гарадзішчы, курганы) звычайна ўзнаўляюцца.

Раскопкі палеалітычнай стаянкі Бердыж. 1928
Археалагічныя раскопкі ў Светлагорску. 2008

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць