Курга́н — разнавіднасць пахавальных помнікаў, распаўсюджаных на ўсіх кантынентах, акрамя Аўстраліі і Антарктыды.

Курган у разрэзе

Характарызуецца, як правіла, утварэннем землянога насыпу над пахавальнай ямай. Вылучаюцца шматлікія тыпы курганоў, якія характарызуюцца асаблівасцямі канструкцыі пахавальнай камеры і насыпу. Курганы насыпаліся зверху штучных збудаванняў: зруба, шатра, агароджы, над выкапанымі ў зямлі магіламі, над пахаваннямі на паверхні зямлі. Часам пахаванні знаходзіліся ў насыпу кургана.

Курганы адрозніваюцца па форме насыпу і памерам, унутранай будове, размяшчэнню пахаванага чалавека і абраду пахавання. Адрозніваюць круглыя, авальныя, прамавугольныя і выцягнутыя курганы. Вышыня ад 30 см да 20 м, даўжыня (дыяметр) ад 3 да 100 метраў. Пахаванні ў курганах бываюць адзіночнымі і калектыўнымі (курганныя могільнікі). Сустракаюцца «пустыя» курганы без пахаванняў (кенатафы[1]), насыпаныя на ўшанаванне тых, хто памёр ці загінуў на чужыне[1].

У народзе курганы маюць свае назвы — Валатоўкі, Капцы, Курганкі, Шведскія магілы, Французскія магілы, Дзявочыя магілы, Змяенкі, Сопкі, Старыя кладкі.

Зноскі

Літаратура

правіць