Алена Генадзеўна Калечыц

вучоны-археолаг, палеагеограф

Алена Генадзеўна Калечыц (руск.: Елена Геннадьевна Калечиц; нар. 12 сакавіка 1940, Нальчык) — беларускі археолаг і палеагеограф, кандыдат геаграфічных навук (1972), доктар гістарычных навук (1996), прафесар (2008).

Алена Генадзеўна Калечыц
Дата нараджэння 12 сакавіка 1940(1940-03-12) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоная
Навуковая сфера гісторыя, археалогія і палеагеаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[1] (1996) і кандыдат геаграфічных навук[1] (1972)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзілася 12 сакавіка 1940 года ў горадзе Нальчык (Кабардзіна-Балкарская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, СССР). У 1964 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

З 17 верасня 1970 года працуе ў Інстытуце гісторыі АН БССР (малодшы навуковы супрацоўнік), 1974 года — старшы навуковы супрацоўнік, з 1996 года — вядучы навуковы супрацоўнік, з 10 сакавіка 1998 года — каардынатар археалагічных аддзелаў інстытута. З 2001 года — загадчыца аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў; з 2007 года і па цяперашні час — галоўны навуковы супрацоўнік, з 2008 года — прафесар.

Навуковая дзейнасць правіць

Вывучае археалогію палеаліту, мезаліту, неаліту, бронзавага веку на тэрыторыі Палесся, палеагеаграфію і палеаэкалогію галацэну Беларусі. Да 1986 года вывучаліся старажытнасці ўсходняга Палесся (Гомельская вобласць) — вывучана больш за 250 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў (раскапана 1440 кв. м). З 1986 года даследаванні праводзіліся ў Заходнім Палессі (у асноўным вакол аграгарадка Моталь выкрыта больш за 10 000 кв. м.). Па матэрыялах раскопак створаны Музей народнай творчасці ў аграгарадку Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці[2].

Падрыхтаваны матэрыялы для стварэння музеяў на стаянках палеаліту ў вёсцы Юравічы і Бердыж Гомельскай вобласці[2].

Аўтар каля 300 навуковых публікацый, а таксама вялікай колькасці артыкулаў у энцыклапедычных выданнях.

У розны час выкладала ў БДУ, БДПУ імя М. Танка, БрДУ імя А. С. Пушкіна, МДУ імя А. А. Куляшова.

Супрацоўнічала з Інстытутамі археалогіі Познанскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Варшаўскага універсітэта, Інстытутамі археалогіі Расійскай і Інстытутамі археалогіі Украінскай акадэмій навук, а гэтак жа Інстытутам гісторыі матэрыяльнай культуры РАН.

Член Савета па абароне дысертацый і Навуковага савета Інстытута гісторыі НАН Беларусі, рэдакцыйных калегій выданняў «Материалы по археологии Беларуси», «Baltic-Pontik Studies», «Archаelogia Bimaris»[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Первоначальное заселение территории Белоруссии / Академия наук Белорусской ССР, Институт истории; науч. ред. Б. Н. Гурский. — Мн.: Наука и техника, 1984:
  • Памятники каменного и бронзового веков Восточной Белоруссии / Е. Г. Калечиц; Науч. ред. Д. Я. Телегин; АН БССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987;
  • Белорусская археология : достижения археол. за годы Сов. власти / В. Ф. Исаенко, Е. Г. Калечиц, М. М. Чернявский; отв. ред. Г. В. Штыхов; АН Белорусской ССР, Ин-т истории. — Мн.: Наука и техника, 1987. — 127 с.: ил., табл.
  • Динамика природы позднего плейстоцена — голоцена на территории Верхнего Поднепровья Беларуси;
  • Древние орудия рыболовства Посожья. / Е. Г. Калечиц // Рыболовство и морской промысел в эпоху мезолита — раннего металла в лесной и лесостепной зоне восточной Европы / под ред.: Н. Н. Гурина; АН СССР, Ин-т археологии. — Л.: Наука, 1991. — С. 107—108.;
  • Першыя людзі на зямлі Беларусі — Мн.: Беларусь, 1997 (2-е выданне 2007);
  • Экосоциальные системы каменного века Восточной Беларуси : автореферат дис. … доктора исторических наук : 07.00.06. — Минск, 1995. — 36 с. : ил.;
  • Калечыц А. Г., Коласаў А. У., Абухоўскі B. C. Палеалітычныя помнікі Беларусі. Культурна-храналагічная ідэнтыфікацыя крыніц — Мінск: Беларуская навука, 2010.

Сям’я правіць

Мае сына Дзмітрыя Леанідавіча Калечыца, намесніка Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, які быў у шлюбе з вядомай беларускай эпіграфісткай Інай Леанідаўнай Калечыц.

Зноскі

  1. а б в http://history.by/kalechits/ Праверана 25 красавіка 2023.
  2. а б в Калечиц Елена Геннадьевна (руск.) // Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць