Stadler M110/M111
Stadler M110/M111 |
---|
M110/M111 | |
---|---|
![]() | |
вытворца: | ![]() |
цягнікоў выраблена: | 6 |
даўжыня: | 78,360 мм (4 ваг) 97,650 мм (5 ваг) |
шырыня: | 2650 мм |
вышыня: | 3690 мм |
хуткасць: | 90 км/ч |
магутнасць: | 750 В Пастаяннага току |
пасажыраёмістасць: | 588 (4 ваг) 737 (5 ваг) |
выкарыстоўваецца: | ![]() |
Stadler M110/M111 — тып электравагонаў метрапалітэна, які распрацаваны і выпускаецца з 2018 года заводам Stadler Мінск для метрапалітэна Мінска. Вагоны мадэлі M110 — маторныя галаўныя, M111 — маторныя прамежкавыя.
Гісторыя стварэння і выпуску[1]Правіць
У 2016 годзе КТУП «Мінскі метрапалітэн» арганізавала тэндар на даставу вагонаў метро для абслугоўвання будаванай трэцяй лініі метро. Тэндар выйграла даччынае падраздзяленне швейцарскай кампаніі Stadler Rail ЗАТ «Штадлер Мінск». У адпаведнасці з умовамі тэндара, кампанія павінна была паставіць 44 вагоны, з якіх будуць сфармаваны шэсць чатырохвагонных (для Зялёналужскай лініі) і чатыры пяцівагонных (для Аўтазаводскай лініі) саставаў.
У 2017 годзе паміж КТУП «Мінскі метрапалітэн» і ЗАТ «Штадлер Мінск» быў падпісаны дагавор аб дастаўцы 10 саставаў з асінхронным цягавым прывадам у 2019—2020 гадах (6 саставаў у 2019 і 4 у 2020).
20 сакавіка 2019 года на заводзе «Штадлер Мінск» у Фаніпалі адбылася прэзентацыя першага цягніка новай мадэлі. 4 лютага 2020 года пачата эксплуатацыя першага цягніка з пасажырамі на Аўтазаводскай лініі ў чаторыхвагонным выкананні.
Зноскі
- ↑ Фаніпаль рулюе! Усе "сакрэты" першага метрацягніка Stadler M110 у аглядзе ABW.BY(руск.) . ABW.BY. Праверана 15 красавіка 2020.