Фаніпаль
Фа́ніпаль[3] (трансліт.: Fanipaĺ) — горад раённага падпарадкавання ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці Беларусі.
Горад
Фаніпаль
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Геаграфія правіць
Размешчаны за 13 км на паўднёвы захад ад МКАД, на аўтамабільнай магістралі М1, чыгуначная станцыя Фаніпаль на лініі Мінск — Баранавічы. За 15 км на паўночны ўсход ад горада Дзяржынск, за 22 км ад Мінска. Насельніцтва — 15 922 чалавек (2017)[4].
Гісторыя правіць
Вядомы з пачатку XIX стагоддзя ў складзе Самахваліцкай воласці Менскага павета, уласнасць Энельфельдтаў і Багдашэўскіх. Сучасная назва з канца XIX стагоддзя, паводле падання вёска атрымала цяперашнюю назву ад імёнаў дачок мясцовага пана Багдашэўскага — Фані і Полі. У 1870 годзе пачалася эксплуатацыя чыгуначнага прыпыначнага пункту ў Фаніпалі. У 1871 годзе пачалася эксплуатацыя ў Фаніпалі чыгуначнай станцыі «Токараўская» на чыгунцы Брэст-Масква, 9.8.1876 чыгуначная станцыя «Токараўская» перайменавана ў чыгуначную станцыю «Фаніпаль». З 1924 года ў Дзяржынскім раёне[5]. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў горадзе акупантамі ствараны філіял Маладзечанскага лагера смерці. З 29 красавіка 1984 года гарадскі пасёлак[5], з 1999 — горад.
Насельніцтва правіць
Эканоміка правіць
Прадпрыемствы: рамонтна-механічныя, завод жалезабетонных маставых канструкцый, Мінская нафтабаза, база «Белаграсэрвіс», ААТ «Агракамбінат Дзяржынскі» (бройлерная птушкафабрыка), ЗАТ «Штадлер-Мінск» (выраб электрацягнікоў), ЗТАА «Унамедыкал» (медыцынскія інструменты), завод вымяральных прыбораў «Энергамера», ЗП «Эвіпак Індастрыз» (выраб стрэтч-плёнкі) і інш.
Культура правіць
У горадзе чатыры дашкольныя ўстановы, якія наведваюць каля 500 дзяцей, Фаніпальская музычная школа — 218 навучэнцаў па спецыяльнасцях: фартэпіяна, баян, акардэон, цымбалы, скрыпка, віяланчэль, клас духавых інструментаў. У фаніпальскай гімназіі і сярэдняй школе больш за 2000 навучэнцаў у звычайных, профільных, гімназічных і ліцэйскіх класах. Ёсць гарадская бібліятэка — 2115 чытачоў, з іх 895 навучэнцы. Царква (2005).
Славутасці правіць
Планіроўка правіць
Горад падзеляецца на 5 мікрараёнаў: Маладзёжны, Паўночны, Цэнтральны, Заводскі і Паўднёвы.
Зноскі правіць
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2023.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура правіць
- Фаниполь // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9 (руск.)
- Фаніпаль // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 725. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Fanipol // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 373.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 14. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2. (руск.)
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Фаніпаль
- Геаграфічныя звесткі па тэме Фаніпаль на OpenStreetMap
- Фаніпаль OnLine — Інфармацыйны сайт горада
- Надвор’е ў горадзе Фаніпаль