Магістраль М9
Мінская кальцавая аўтамабільная дарога (МКАД, магістраль М9) — кальцавая аўтамабільная дарога ў Мінску, праходзіць прыблізна па адміністрацыйнай мяжы горада. Дарога мае па тры паласы руху у кожным кірунку. Працягласць трасы складае 56,2 кіламетраў. Абмежаванне хуткасці на дарозе складае 90 км/г. Праектная хуткасць на дарозе — 120 км/г.
Адметнасці і факты аб дарозе
правіцьМікрараёны Уручча і Шабаны выходзяць за межы МКАД. Таксама за межамі дарогі ў 2003 годзе з'явілася метрадэпо, якое абслугоўвае рухомы састаў другой лініі Мінскага метрапалітэна. У 2009 годзе за межы кальцавой дарогі выйшаў метрапалітэн у напрамку мікрараёна Уручча.
Абрэвіятура «МКАД» супадае з аналагічнымі літарамі для Маскоўскай кальцавой аўтадарогі.