Магістраль М14
Друга́я Мі́нская кальцава́я аўтамабі́льная даро́га (МКАД-2, магістраль М14)[1] — кальцавая аўтамабільная дарога вакол Мінска[2].
Аўтадарога | |
Другая Мінская кальцавая аўтамабільная дарога | |
---|---|
МКАД-2 | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | |
Уладальнік | Беларусь |
Даўжыня | 160 км |
Дарожнае пакрыццё | цэментабетон |
Дата адкрыцця | 22 снежня 2016 |
![]() |
Агульная працягласць МКАД-2 складае каля 160 км. Дарога была пабудавана часткова па новым напрамку, а таксама з выкарыстаннем дзеючых участкаў аўтадарог.
Гісторыя
правіць3 верасня 2014 года падчас наведвання будаўнічай пляцоўкі на адным з участкаў ў Мінскім раёне, дзе пройдзе другая кальцавая аўтадарога, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў увесці ў строй МКАД-2 да 1 студзеня 2017 года[3].
Будаўніцтва другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінску планавалася ажыццявіць у два этапы. На першым этапе было запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М3 Мінск — Віцебск (раён Астрашыцкага Гарадка) да аўтадарогі М6 Мінск — Гродна (раён Аксакаўшчыны) працягласцю каля 46,1 км. На другім этапе запланаванае будаўніцтва ўчастку ад аўтадарогі М6 Мінск — Гродна — мяжа Польшчы да аўтадарогі М1/E30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі працягласцю 42 км[4].
У складзе МКАД-2 меркавалася выкарыстаць участкі аўтадарог:
- М1/E30 Брэст — Мінск — мяжа Расіі (48 км),
- М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт Мінск,
- Р80 Слабада — Паперня.
6 кастрычніка 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адкрыў участак у 23,7 км Другой Мінскай кальцавой аўтадарогі[5]. 16 снежня 2015 года адкрыты рух на ўчастку ад дарогі Р28 Мінск — Маладзечна — Нарач да аўтатрасы М6 Мінск — Гродна[6]. Такім чынам стаў даступным участак каля 47 км, які злучыў віцебскую і гродзенскую шашу.
22 снежня 2016 года адкрыўся рух па завершанай Другой Мінскай кальцавой аўтадарозе[7].
Параметры аўтадарогі
правіць- Даўжыня — каля 160 км.
- Шырыня — 22,7 м.
- Чатыры паласы (па 2 у кожным напрамку)
- Раздзяляльная паласа — 2,7 м.
- Разліковая хуткасць — 120 км/г.
- Інтэнсіўнасць руху 11,3 — 24,3 тыс. аўтамабіляў у суткі.
- Набліжаныя да забудовы ўчасткі дарогі будуць абсталяваныя шумаахоўнымі экранамі.
Зноскі
- ↑ Дорога будущего с полувековым покрытием. Репортаж с МКАД-2 (руск.)
- ↑ Калінін станоўча ацаніў цяперашнія вынікі будаўніцтва другой МКАД(недаступная спасылка)
- ↑ Рабочая паездка ў Мінскую вобласць
- ↑ МКАД-2. Інфаграфіка
- ↑ Адкрыўся ўчастак другой кальцавой аўтадарогі вакол Мінска Архівавана 11 кастрычніка 2015.
- ↑ Адкрыты рух па першым участку МКАД-2
- ↑ Адкрыўся рух па завершанай другой Мінскай кальцавой аўтадарозе