Магістраль М1 — асноўная транзітная дарога ў Рэспубліцы Беларусь. З'яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан'еўрапейскага транспартнага калідора II БерлінНіжні Ноўгарад.

Аўтадарога
Магістраль М1
М1
E 30
Схема магістралі М1
Схема магістралі М1
Асноўная інфармацыя
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Частка дарогі E30
Статус рэспубліканская
Уладальнік дзяржаўная
Кіруецца Белаўтадор
Даўжыня 611 км
Пачатак Брэст
Праз Баранавічы (213 км)
Мінск (346 км)
Орша (574 км)
Канец дзяржаўная мяжа з Расіяй (611 км)
Дарожнае пакрыццё асфальт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аўтамагістраль М1, скрыжаванне пад Оршай

Праходзіць ад мяжы з Польшчай па тэрыторыі Брэсцкай, Мінскай і Віцебскай абласцей да мяжы з Расіяй. На ўсім працягу ўяўляе сабой 4-палосную дарогу 1 катэгорыі. Шаша праходзіць ад Брэста міма Жабінкі, Кобрына, Бярозы, Івацэвічаў, Баранавіч, Стаўбцоў, Дзяржынска, Мінска, Смалявічаў, Барысава, Крупак, Талачына, Оршы да мяжы з Расіяй (пераход Рэдзькі). Абмежаванне хуткасці на розных участках — 90-120 км/г. Праезд па магістралі з'яўляецца платным, за выключэннем легкавых аўтамабіляў, мікрааўтобусаў і двухвосевых грузавікоў, якія належаць грамадзянам Беларусі, Расіі і Казахстана. Абсталяваныя 3 пункта кантролю i аплаты (ПКА) у Федзьковічах, Калосава, Буда.

Працяг на захадзе — польская дарога 68, якая выводзіць на аўтатрасу 2, на ўсходзе — федэральная аўтамабільная дарога M1 "Беларусь".

Дарога М1 часткова супадае са старай дарогай МаскваБрэст, якая таксама вызначалася як М1. Падчас рэканструкцый былі пабудаваныя новыя ўчасткі трасы ў абыход населеных пунктаў, праз якія праходзіла старая дарога. Фрагменты ранейшай трасы цяпер з'яўляюцца рэспубліканскімі дарогамі Р19, Р53, М2, Р1, Р2.

Маршрут правіць

Працягласць маршруту складае 611 км.

Адлег.
(прыбл.)
Назва Іншыя трасы
  Польшча 68 E30
0 км   памежны пераход Казловічы
8 км   Брэст Р16
9 км   Брэст Р83
21 км   Брэст
35 км   Жабінка Р7
56 км   Кобрын М12 E85
65 км   Кобрын М10
81 км   Р81
114 км   Бяроза Р84
128 км   Белаазёрск Р136
150 км   Івацэвічы Р6
176 км   Р43 Р2 E85
202 км   Р2 E85
213 км   Баранавічы Р108
222 км   Баранавічы Р5
262 км   Гарадзея, Нясвіж Р11
271 км   Стоўбцы Р64
282 км   Стоўбцы Р54
293 км   Стоўбцы Р2 E85
307 км   Узда Р68
322 км   Дзяржынск Р1 Р65
346 км   Мінск Р23
366 км   Мінск М4 М5 E271
387 км   Мінск, Нацыянальны аэрапорт Мінск М2
397 км   Смалявічы Р69
399 км   Смалявічы Р59
420 км   Жодзіна
437 км   Барысаў Р67
449 км   Барысаў Р53
469 км   Крупкі Р19
492 км   Крупкі Р62
521 км   Талачын Р26
535 км   Талачын Р19
557 км   Орша Р15
574 км   Орша М8 E95 Р87
588 км   Дуброўна Р22
611 км   памежны пераход Рэдзькі
  Расія M1 E30

Буйныя здарэнні на магістралі правіць

Гл. таксама правіць

У Сеціве правіць