Жодзіна

горад у Беларусі

Жо́дзіна[3] (афіц. транс.: Žodzina) — горад абласнога падпарадкавання ў Мінскай вобласці Беларусі. Насельніцтва — 64 303 чал. (2017)[4].

Горад
Жодзіна
БелАЗ
БелАЗ
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Вобласць
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1643
Першая згадка
Горад з
Плошча
25,81 км²
Вышыня цэнтра
250 ± 1 м
Насельніцтва
  • 63 744 чал. (1 студзеня 2024)[2]
Шчыльнасць
2 840 чал./км²
Нацыянальны склад
беларусы — 87,73 %,
рускія — 8,05 %,
украінцы — 1,2 %,
іншыя — 3,02 %
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1775
Паштовы індэкс
22160-222169
Аўтамабільны код
5
СААТА
6413000000
Афіцыйны сайт
Жодзіна на карце Беларусі ±
Жодзіна (Беларусь)
Жодзіна
Жодзіна (Мінская вобласць)
Жодзіна

Ранейшая назва Жодзіна — «Жодзін».

Паходзіць ад назвы рэчкі, на сутоку якой з Плісай паселішча ўзнікла. Рачная назва зафіксаваная ў выглядзе «Паджодзінка»[5], у ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань жод- / жад-[6].

Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова»[7].

Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[8].

Значэнне рачной назвы (Пад)жодзінка звязанае з цячэннем вады, «Цякучая (рака)».

Геаграфія

правіць

Знаходзіцца за 44 км ад Мінска; чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Горад размешчаны на Цэнтральнабярэзінскай раўніне Верхнебярэзінскай нізіны. Каля 70 % усёй тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 180—220 м над узроўнем мора, на р. Плісе.

Плошча тэрыторыі горада: больш за 23 км²

Гісторыя

правіць

Вялікае Княства Літоўскае

правіць

Упершыню згадваецца каля 1688 г. як в. Жодзіна Слабада ў Менскім ваяводстве на рацэ Паджодзінцы, належала Радзівілам.

Пад уладай Расійскай імперыі

правіць

З 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, Мінскай губерні. З завяршэннем будаўніцтва чыгункі Масква — Брэст (1871) — чыгуначная станцыя.

Найноўшы час

правіць

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Падчас Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі.

З 1924 г. стала цэнтрам сельсавета Смалявіцкага раёна. 21 студзеня 1958 года вёска Жодзіна пераўтворана ў пасёлак гарадскога тыпу з уключэннем у яго склад пасёлкаў Смалявіцкай ДРЭС (з 1979 года Жодзінская ЦЭЦ), завода дарожных і меліярацыйных машын і вёсак Зарэчча і Крушынкі[9]. У 1958 г. быў пабудаваны Беларускі аўтамабільны завод (БелАЗ).

З 1963 года — горад абласнога падпарадкавання.

У 1964 годзе да Жодзіна былі далучаны вёскі Судабоўка і Дымкаўка.[10]

Насельніцтва

правіць
  • XVIII стагоддзе: 1781 год — 230 чал.; 1796 год — 374 чал.[11]
  • XIX стагоддзе: 1897 год — 697 чал.[12]
  • XX стагоддзе: 1970 год — 22 тыс. чал.[13] (22,1 тыс. чал.[12]); 1991 год — 56 тыс. чал.[14]; 1995 год — 59,1 тыс. чал.[12]
  • XXI стагоддзе: 2005 год — 61,2 тыс. чал.; 2006 год — 61,2 тыс. чал.; 2009 год — 61 577 чал.[15]; 2010 год — 61 822 чал.[15]; 2011 год — 62 075 чал.[15]; 2012 год — 62 432 чал.[16]; 2013 год — 62 696 чал.[17]; 2014 год — 63 157 чал.[18]; 2015 год — 62 560 чал.[19]; 2016 год — 63 888 чал.[20]; 2017 год — 64 303 чал.[4]

Рэлігія

правіць

Эканоміка

правіць

Прадпрыемствы электраэнергетыкі, машынабудавання (БелАЗ) і металаапрацоўкі, харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гасцініцы «Дружба», «Раніца». Жодзінская ГЭС, Жодзінская ЦЭЦ.

Сацыяльная сфера

правіць

Адукацыя

правіць

Жодзінская школа вядзе сваё летазлічэнне з 1864 г., калі пастановай Барысаўскай павятовай камісіі па народнай адукацыі ў сяле Жодзіна адкрылася народная вучэльня. Да 1901 г. вучэльня месцілася ў драўлянай хаце пры царкве. У горадзе працуе:

Культура і грамадства

правіць

Цэнтральная гарадская бібліятэка — інфармацыйны і грамадска-культурны цэнтр горада Жодзіна.

Сродкі масавай інфармацыі

правіць

Мясцовая прэса прадстаўлена гарадскою грамадска-палітычнай газетай «Жодзінскія навіны  (англ.)»[22]. Выдаецца са студзеня 1991 г.

Славутасці

правіць

Страчаная спадчына

правіць
  • Царква Св. Міхала Архангела (1864).

Вядомыя асобы

правіць

Сімволіка горада

правіць

Герб і сцяг горада

правіць

Гімн горада

правіць

Музыка і словы С. Ждановіча.

У Беларусі на Міншчыне,

Над ціхаплыннай Плісой,

Горад, вядомы між іншымі

Волатаў слаўнай сям’ёй.

Прыпеў:

Жыхары горада,

Шчасця, ды сто год вам,

Працы ў божы дзень, моцнай сям’і,

Мірнага неба ўсім,

Сталым і маладым,

Разам ствараем лёс, разам заўжды!

Са старажытнаю назваю

Ды маладою душой,

Жодзіна, зоркаю яснаю

Ззяй на Радзіме сваёй!

Гарады-пабрацімы

правіць
 
Гарады-пабрацімы

Галерэя

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

правіць
  1. https://zhodinonews.by/2019/01/16/novyj-predsedatel-zhodinskogo-gorispolkoma-dmitrij-zablockij-pristupil-k-rabote/Жодзінскія навіны.
  2. Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаБелстат, 2024.
  3. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  4. а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  5. П. Л. Маштаковъ. Списокъ рѣкъ днѣпровскаго бассейна. С.-Петербургъ, 1913. С. 97.
  6. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 202.
  7. A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 395—396.
  8. В. Н. Топоров. Речь и река/речка (из области мнимых этимологических парадоксов) // Исследования по этимологии и семантике. Т. 2: Индоевропейские языки и индоевропейцы. Кн. 2. Москва, 2006. С. 205.
  9. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Жодзіна, Смалявіцкага раёна, Мінскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 21 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  10. Але ўжо ў 1964 годзе Навуковы ўвайшоў у гарадскую мяжу. Тады ж да горада былі далучаны вёскі Судабоўка, Дымкаўка Архівавана 28 жніўня 2022.
  11. Вячаслаў Насевіч. Смалявіччына ў перыяд феадалізму // Літаратура/Памяць/Смалявіцкі раён і Жодзіна — С. 27—48; 58—59.
  12. а б в Беларусь 1995.
  13. Жодино (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  14. Жодино // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  15. а б в Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2010 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2011). Праверана 3 красавіка 2017.
  16. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2012 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2011 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2012). Праверана 3 красавіка 2017.
  17. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2013 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2012 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (3 красавіка 2013). Праверана 3 красавіка 2017.
  18. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2014 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2013 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (1 красавіка 2014). Праверана 3 красавіка 2017.
  19. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2015 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2014 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (31 сакавіка 2015). Праверана 3 красавіка 2017.
  20. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  21. https://zhodino-edu.gov.by/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F/%D1%83%D1%87%D1%80%D0%B5%D0%B6%D0%B4%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D1%8F-%D0%B4%D0%BE%D1%88%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D0%BE%D0%B1%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D1%8F
  22. http://www.zhodinonews.by
  23. http://wwii.space/%D0%BF%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D0%B8%D0%BA%D0%B8-%D0%B8-%D0%BC%D0%B5%D0%BC%D0%BE%D1%80%D0%B8%D0%B0%D0%BB%D1%8B-%D0%BC%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F-%D0%BE%D0%B1%D0%BB%D0%B0%D1%81%D1%82/4/
  24. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 39. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
  25. https://www.0564.ua/news/3344215/krivij-rig-rozirvav-pobratimski-stosunki-z-biloruskim-mistom-zodino

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць