Фігура Божай Маці (Жодзіна)
Фігура Божай Маці — кампазіцыя ў г. Жодзіна Мінскай вобласці, знаходзіцца на ўездзе ў горад з боку Мінска.
Помнік | |
Фігура Божай Маці | |
---|---|
54°05′40″ пн. ш. 28°17′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Жодзіна |
Будаўніцтва | 2017—2021 гады |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ снежні 2017 года пачалося абмеркаванне праекта стварэння на ўездзе ў горад скульптуры Божай Маці, галоўнымі ініцыятарамі якога былі католікі з мясцовай парафіі[1]. Першапачаткова планавалася яго адкрыццё да дня горада ў 2018 годзе[2].
У лютым 2018 года быў створаны фонд для адліцця і ўсталёўкі помніка. На рахунак фонду паступіла 243 985 бел. рублёў, з іх каля 65 000 — гэта пералікі арганізацый і жыхароў горада, каля 179 000 — паступлення ад фундатараў.
У снежні 2020 года гатовую фігуру прывезлі на тэрыторыю «БЕЛАЗ»[3]. 4 жніўня 2021 былі ўсталяваны гранітныя пліты для пастамента, а 24 жніўня прайшла пробная ўсталёўка фігуры[4].
19 верасня 2021 года глава мясцовай парафіі кс. Міхаіл Цвячкоўскі каля помніка правёў набажэнства.
Апісанне помніка
правіцьСкульптура адлітыя з бронзы, яе вышыня складае пяць метраў. Каля помніка знаходзіцца памятная табліца.
-
Пяматная табліца каля фігуры
-
Панарама
Зноскі
- ↑ У ЖОДЗІНА ЎСТАНАВІЛІ ФІГУРУ МАЦІ БОЖАЙ — КАТОЛІКАМ ДАВЯЛОСЯ МАЛІЦЦА ЛЯ ЯЕ АСОБНА
- ↑ На въезде в Жодино появится скульптура Божьей Матери(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2021. Праверана 7 лістапада 2021.
- ↑ В Жодино привезли фигуру Матери Божьей, на создание которой собирали всем городом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2021. Праверана 7 лістапада 2021.
- ↑ На въезде в Жодино со стороны Минска сегодня, 24 августа, прошла пробная установка фигуры Божьей Матери, на которую собирали деньги всем городом.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2021. Праверана 7 лістапада 2021.