Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе непасрэднае кіраўніцтва дзейнасцю Урада і нясе персанальную адказнасць за яго працу[1].
Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь | |
---|---|
Пасаду займае Раман Аляксандравіч Галоўчанка з 4 чэрвеня 2020 года | |
Узначальвае | |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Дом урада |
Кандыдатура прапануецца | Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь |
Прызначаецца | Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь пасля зацвярджэння Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. |
Пасада з’явілася | 19 верасня 1991 |
Першы на пасадзе | Вячаслаў Францавіч Кебіч |
Палітыка |
Беларусь |
Артыкул — частка серыі: |
Адміністрацыйная сістэма Выбары |
Акрамя гэтага Прэм’ер-міністр падпісвае пастановы Урада, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні, прадстаўляе Парламенту праграму яго дзейнасці і інфармуе Прэзідэнта пра асноўныя кірункі дзейнасці і ўсе яго найважнейшыя рашэнні, а таксама выконвае іншыя функцыі, звязаныя з арганізацыяй і дзейнасцю Урада[1].
Падчас паседжанняў палат Парламента, у тым ліку і закрытых, Прэм’ер-міністр, як Прэзідэнт і члены Урада, можа выступаць па-за чаргой столькі разоў, колькі яму гэта будзе патрэбна[1].
У выпадку вакансіі пасады Прэзідэнта ці немагчымасці выканання ім сваіх абавязкаў па прычынах, прадугледжаных Канстытуцыяй, яго паўнамоцтвы да прынясення Прысягі зноў абраным Прэзідэнтам пераходзяць да Прэм’ер-міністра[1].
Спіс
правіцьНіжэй прадстаўлены спіс Прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь і выконваючых іх абавязкі (пазначаны «в. а.») пасля 1991 года.
# | Фота | Імя (Гады жыцця) |
Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Партыя | Прэзідэнт |
---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вячаслаў Францавіч Кебіч (1936—2020) |
19 верасня 1991 | 21 ліпеня 1994 | — | — | |
2 | Міхаіл Мікалаевіч Чыгір (нар. 1948) |
21 ліпеня 1994 | 18 лістапада 1996 | — | Аляксандр Лукашэнка (з 1994) | |
3 | Сяргей Сцяпанавіч Лінг (нар. 1937) |
18 лістапада 1996 в.а. да 19 лютага 1997 |
18 лютага 2000 | — | ||
4 | Уладзімір Васілевіч Ярмошын (нар. 1942) |
18 лютага 2000 | 1 кастрычніка 2001 | — | ||
5 | Генадзь Васілевіч Навіцкі (нар. 1949) |
1 кастрычніка 2001 в.а. да 10 кастрычніка 2001 |
10 ліпеня 2003 | — | ||
6 | Сяргей Сяргеевіч Сідорскі (нар. 1954) |
10 ліпеня 2003 в.а. да 19 снежня 2003 |
27 снежня 2010 | — | ||
7 | Міхаіл Уладзіміравіч Мясніковіч (нар. 1950) |
28 снежня 2010 | 27 снежня 2014 | — | ||
8 | Андрэй Уладзіміравіч Кабякоў (нар. 1960) |
27 снежня 2014 | 18 жніўня 2018 | — | ||
9 | Сяргей Мікалаевіч Румас (нар. 1969) |
18 жніўня 2018 | 3 чэрвеня 2020 | — | ||
10 | Раман Аляксандравіч Галоўчанка (нар. 1973) |
4 чэрвеня 2020 | на пасадзе | — |
Зноскі
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь
- Старонка Прэм’ер-міністра на сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Архівавана 5 жніўня 2021.
- Закон Рэспублікі Беларусь ад 23 ліпеня 2008 г. № 424-З «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» Архівавана 20 верасня 2020.